Кракаўскі з’езд

Кракаўскі з'езд (Кракаўскі кангрэс) (польск.: Zjazd krakowskiZjazd krakowski) ― сустрэча еўрапейскіх манархаў, якая была арганізавана па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага і прайшла ў Кракаве ў з 22 па 27 верасня 1364 года. Падставай для склікання сходу, хутчэй за ўсё, быў прапанаваны крыжовы паход супраць туркаў, але галоўным чынам на з'ездзе абмяркоўваліся пытанні еўрапейскай дыпламатыі, звязаныя з падтрыманнем мірных адносін і балансу сіл у Цэнтральнай Еўропе, а таксама ўзгаднення агульнага адказу на турэцкую пагрозу ў рамках праекта саюза цэнтральна-еўрапейскіх дзяржаў.
Удзельнікамі і гасцямі польскага караля былі Карл IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, кароль Венгрыі Людовік I, дацкі кароль Вальдэмар IV Атэрдаг, кароль Кіпра Пётр I, мазавецкі князь Земавіт III, свініцкі князь Болька II, апольскі князь Уладзіслаў Апольчык, герцаг Аўстрыі Рудольф IV, князь Паморска-Вальгастскі Багуслаў V Вялікі, герцаг Памераніі Казімір IV, герцаг Верхняй Баварыі Ота V і курфюрст Брандэнбурга Людвіг VI Рымлянін.
Кангрэс, які праходзіў у маляўнічых мясцінах, меў сваёй мэтай паказаць уладу, багацце і магутнасць польскага караля. Вестка аб ім разнеслася па ўсёй Еўропе. Банкет, арганізаваны гарадскім саветам, быў праведзены ў доме кракаўскага купца Мікалая Вяржынека[1]. Нагодай для свята, якое, па словах храніста Яна Длугаша, доўжылася 21 дзень, стала нядаўняя вяселле імператара Карла IV і Лізаветы Памеранскай, унучкі Казіміра.
Шэраг даступных сярэдневяковых крыніц не заўсёды сыходзяцца на адной і той жа даты. Магчыма, на самой справе мелі месца два асобных з'езда: адзін у 1363 годзе, які быў звязаны з шлюбам, і яшчэ адзін у 1364 годзе, калі прайшоў палітычны сход манархаў. У 1364 годзе сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся былі атрыманне ў спадчыну польскага прастола Анжуйскім домам, ратыфікацыя мірнага дагавора паміж Людовікам I і Карлам IV, дзе пасярэднікамі выступалі Казімір III і Болька II[2]. Важнай гістарычнай крыніцай з'яўляецца верш Гіёма дэ Машо, які апісаў банкет у доме Вяржынека[3].
Зноскі
- ↑ Wierzynek | Restaurants | Krakow (англ.). www.inyourpocket.com. Праверана 22 сакавіка 2017.
- ↑ Jerzy Wyrozumski - Dzieje Polski piastowskiej (History of Piast Poland), ISBN 83-85719-38-5, p. 372-372
- ↑ Norman Davies, "God's playground", v.