Лізавета Памеранская
Лізавета Памеранская | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Нараджэнне |
13 лістапада 1347[1][2] |
Смерць |
14 лютага 1393[3][1][…] (45 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Памеранскі дом[d] |
Бацька | Багуслаў V Вялікі[d] |
Маці | Лізавета Казіміраўна[d] |
Муж | Карл IV Люксембургскі[4] |
Дзеці | Ганна Чэшская, Жыгімонт I Люксембургскі, Маргарыта Багемская[d], Ёган фон Гёрліц[d] і Карал Багемскі[d][5] |
![]() |
Лізавета Памеранская (чэшск.: Alžběta Pomořanská; 1346/1347 — 15 красавіка 1393, Градзец-Кралавэ) — жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV, каралева Чэхіі, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Лізавета была дачкой памеранскага герцага Багуслава V і Лізаветы Польскай (дачкі польскага караля Казіміра III). 21 мая 1363 года яна пабралася шлюбам у Кракаве з імператарам Карла IV.
На момант заключэння шлюбу нявесце было 16 гадоў, а мужу — 47, усяго толькі за год да гэтага Карл пахаваў сваю папярэднюю жонку. Шлюб быў заключаны па палітычных матывах: Карлу было неабходна раскалоць антычэшскую кааліцыю, створаную аўстрыйскім герцагам Рудольфам IV, у якой прынялі ўдзел чэшскі і венгерскі каралі. 18 чэрвеня 1363 года Лізавета была каранавана ў Празе як каралева Чэхіі, а 1 лістапада 1368 года Папа Урбан V каранаваў яе ў Рыме як імператрыцу Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У Карла і Лізаветы было шасцёра дзяцей:
- Ганна (11 мая 1366 — 3 чэрвеня 1394); муж: з 1382 года Рычард II Плантагенет (6 студзеня 1367 — 14 лютага 1400), кароль Англіі (1377—1399)
- Сігізмунд (15 лютага 1368 — 9 снежня 1437), кароль Чэхіі (Зігмунд, 1419—1421, 1436—1437), кароль Венгрыі (Жыгманд, 1387—1437), курфюрст Брандэнбурга (1373—1387), кароль Германіі (20 верасня 1410 — 9 снежня 1437), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (31 мая 1433 — 9 снежня 1437)
- Ёган (22 чэрвеня 1370 — 1 сакавіка 1396), герцаг Гёрліца, курфюрст Брандэнбурга з 1373 года
- Карл (13 сакавіка 1372 — 24 ліпеня 1373)
- Маргарыта (29 верасня 1373 — 4 чэрвеня 1410); муж: з 1387 года Іаан III фон Гогенцолерн (1369 — 11 чэрвеня 1420), бургграф Нюрнберга з 1397 года
- Генрых (1377—1378)
Лізавета была вельмі моцнай і энергічнай жанчынай, у яе склаліся добрыя адносіны з мужам, аднак яна не змагла аказаць уплыву на яго палітыку: ён аддаваў перавагу дзяцям ад ранейшых шлюбаў.
Калі 29 лістапада 1378 года Карл памёр, быўшы ў Празе, яго спадчыннікам стаў Венцэль, сын ад шлюбу з Ганнай Швайдніцкай. Пасля гэтага Лізавета сканцэнтравалася на забеспячэнні дабрабыту сваіх уласных дзяцей, галоўным чынам Сігізмунда, якому яна аказала падтрымку ў атрыманні кароны Венгрыі.
Яна сканала 14 лютага 1393 года ў Градзец-Кралавэ і была пахавана ў пражскім Саборы Святога Віта побач з мужам. Лізавета перажыла мужа на 15 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Alžběta Pomořanská, královna, choť Karla IV., českého krále a římského císaře, 1347-1393 // regional database of the Municipal Library of Hradec Kralove Праверана 19 жніўня 2024.
- ↑ Lundy D. R. Elisabeth von Pommern // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лізавета Памеранская
- Нарадзіліся 13 лістапада
- Нарадзіліся ў 1347 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1393 годзе
- Памерлі ў Празе
- Памерлі ў Каралеўстве Багемія
- Пахаваныя ў Саборы Святога Віта
- Грыфіты
- Асобы
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў Градзец-Кралавэ
- Імператрыцы Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Сужэнцы кіраўнікоў Чэхіі