Перайсці да зместу

Кракаўскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кракаўскі мір
Тып дагавора міжнародны дагавор
Дата падпісання 8 красавіка 1525
Месца падпісання Кракаў, Польшча
Бакі
Мова лацінская мова[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кракаўскі мір (польск.: Traktat krakowski) — мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Альбрэхтам Гогенцолернам, падпісаны 8 красавіка 1525 года ў Кракаве і афіцыйна завяршыў польска-тэўтонскую вайну 1519—1521 гадоў. Сведкамі дагавора выступілі Фрэдэрык II Легніцкі і Георг Гогенцолерн, маркграф Ансбаха.

Па ўмовах дагавора, Альбрэхт атрымліваў карт-бланш на стварэнне васальнага да Польшчы Герцагства Прусія праз секулярызацыю дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Сам Альбрэхт станавіўся свецкім уладаром Прусіі з тытулам герцага, які перадаваўся па спадчыне. Ідэю такога пераўтварэння ў асабістай гутарцы падаў Альбрэхту лідар Рэфармацыі Марцін Лютэр.

Тэўтонскі ордэн захаваўся, аднак страціў магутнасць.

Фармальным следствам дагавора стала правядзенне 10 красавіка цырымоніі амажу, на якой Альбрэхт прызнаваў сваім сюзерэнам караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога.