Польска-тэўтонская вайна (1519—1521)
Польска-тэўтонская вайна (1519—1521) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Польска-Тэўтонскія войны | |||
| |||
Дата | 1519—1521 | ||
Месца | Прусія, Польшча | ||
Вынік | Кракаўскі мір | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Польска-тэўтонская вайна 1519—1521 гадоў (польск.: Wojna pruska — Пруская вайна; ням.: Reiterkrieg — Вайна вершнікаў) — ваенны канфлікт паміж Каралеўствам Польскім і Тэўтонскім ордэнам, які доўжыўся з 1519 па 1521 год. Ваенныя дзеянні завяршыліся падпісаннем чатырохгадовага перамір'я, пасля заканчэння дзеянні якога ў 1525 годзе быў падпісаны Кракаўскі мір, паводле якога большая частка дзяржавы Тэўтонскага ордэна была секулярызавана і абвешчана васальным да Польшчы герцагствам Прусія. Вялікі магістр Альбрэхт Брандэнбург-Ансбах станавіўся першым герцагам прускім.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 90-х гадоў XV стагоддзя ў Тэўтонскім ордэне, які з Другога Таруньскага міру 1466 года з'яўляўся васалам Каралеўства Польскага, узнікла ідэя выбіраць вялікіх магістраў толькі з ліку імперскіх князёў (ням.: рэйхсфюрст), якія былі падпарадкаваны германскага імператара і маглі пазбегнуць ад правядзення цырымоніі амажу свайму сюзерэну — польскаму каралю. Тэўтонскі ордэн быў таксама падпарадкаваны Свяшчэннай Рымскай імперыі і Папе Рымскаму, што давала Максіміліяну I, які змагаўся з Ягелонамі за ўплыў у Цэнтральнай Еўропе, магчымасць выкарыстоўваць дзяржаву крыжакоў у сваіх мэтах. У 1501 годзе ён афіцыйна забараніў вялікаму магістру Фрыдрыху Саксонскаму правесці амаж і плаціць даніну каралю Яну Ольбрахту, да гэтага Фрыдрыху ўдавалася пазбягаць цырымоніі самастойна.
У 1505 годзе Папа Юлій II выдаў брэвэ з патрабаваннем крыжакам выплаціць даніну Аляксандру Ягелончыку, аднак ужо ў 1510 годзе адклікаў рашэнне, прызначыўшы арбітражны суд у Познані. У 1511 годзе вялікім магістрам быў выбраны пляменнік караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Альбрэхт Брандэнбург-Ансбах, што павінна было спрыяць вырашэнню польска-тэўтонскіх супярэчнасцей. На перамовах у Торуні прымас Польшчы Ян Ласкі беспаспяхова спрабаваў дамовіцца з памезанскім біскупам Гіёбам Дабянецкім аб умовах правядзення амажу. Разумеючы непазбежнасць вайны з Польшчай, Альбрэхт пачынаў шукаць саюзнікаў і ініцыяваў перамовы з імператарам Максіміліянам I.
У 1512 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль III уварваўся ў звязанае асабістай уніяй з Польшчай Вялікае Княства Літоўскае, што паслужыла пачаткам Маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гадоў. Вялікі магістр, які як васал Польшчы быў абавязаны аказаць ёй ваенную падтрымку, адмовіўся дапамагчы. Парушэнне Альбрэхтам умоў Другога Таруньскага міру давала Польшчы casus belli з Ордэнам.
У 1514 годзе Васіль III і Максіміліян I заключаюць саюз, накіраваны супраць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак на Венскім кангрэсе 1515 года Жыгімонт і Максіміліян заключылі дагаворы, паводле якіх імператар у абмен на пэўныя саступкі з боку Польшчы прызнаваў умовы Другога Таруньскага міру і разрываў саюз з Масквой. Пытанне аб амажы Альбрэхта было адкладзена на пяць гадоў.
10 сакавіка 1517 года ў Маскве быў заключаны руска-тэўтонскі саюзны дагавор. Васіль III абавязаўся перадаць Альбрэхту грашовыя сродкі, каб той наняў 10 000 пехацінцаў і 2 000 вершнікаў, пасля чаго яны павінны былі разам напасці на Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі князь маскоўскі браў Тэўтонскі ордэн пад сваю абарону, пра што паведаміў каралю Францыі Францыску I.
Абвяшчэнне вайны
[правіць | правіць зыходнік]Усведамляючы, што сіла на яго боку, Альбрэхт запатрабаваў ад караля польскага вяртання Каралеўскай Прусіі і Варміі, а таксама выплату кампенсацыі за «пяцідзесяцігадовую польскую акупацыю» гэтых земляў у памеры 30 000 гульдэнаў у год. У адказ 20 жніўня 1518 года біскуп плоцкі Эразм Цёлак выступіў на рэйхстагу ў Аўгсбургу з антытэўтонскай філіпікай.
У 1519 годзе прускі ландтаг, а затым 11 снежня і польскі вальны сейм прынялі рашэнне аб пачатку вайны з Ордэнам і ўвядзенні новых падаткаў для найму салдат. Вялікае Княства Літоўскае адмовілася аказаць Польшчы ваенную дапамогу, бо само вяло вайну з Масквой.
Вайна
[правіць | правіць зыходнік]Польскія войскі колькасцю каля 4 000 салдат пад камандаваннем вялікага гетмана кароннага Мікалая Фірлея былі сканцэнтраваны ў лагеры каля Кола. З мэтай умацавання абараназдольнасці былі пасланы дадатковыя войскі ў Гданьск і Торунь. Чэшскімі наймітамі кіраваў Ян Жэрацінскі. Палякі выступілі праз Памезанію на Кёнігсберг, аблажылі Марыенвердэр і Прусішэ Голанд, аднак без аблогавай артылерыі, якая павінна была падысці пазней, узяць замкі было немагчыма; польскі каперскі флот пачаў блакаду ордэнскіх портаў: Кёнігсберга і Пілау. Тым часам (1 студзеня) крыжакамі быў узяты вармінскі Браўнберг.
18 сакавіка, пасля падводу артылерыі з Кракава, быў узяты Марыенвердэр, 29 красавіка — Прусішэ Голанд, аднак войскам пад камандаваннем Януша Свярчоўскага не ўдалося вярнуць Браўнберг. у той жа час з поўдня Дзяржава Тэўтонскага ордэна падверглася нападу мазавецкіх войскаў, гданьскія палкі распачалі напад на Балгу і Мемель.
За Ордэн заступіліся легаты Папы Льва X, якія абвінавацілі Польшчу ў праліцці хрысціянскай крыві і барацьбе з хрысціянскім ваярствам ва ўмовах пагрозы ўварвання татараў. Усё гэта было на руку Альбрэхту, які чакаў прыбыцці ландскнехтаў з Імперыі.
У ліпені 1520 года крыжакі перайшлі ў наступ. Баявыя дзеянні вяліся ў Варміі, Мазовіі, была спустошана Ломжынская зямля. У жніўні ордэнскія войскі пачалі аблогу Лідзбарка, аднак узяць горад не змаглі. У жніўні з Германіі прыйшло падмацаванне ў колькасці 19 000 вершнікаў і 8 000 пяхоты пад камандаваннем Вольфа фон Шонберга, якое нанесла ўдар па Вялікай Польшчы. 12 кастрычніка яны пачалі артылерыйскі абстрэл Мендзырэча, які неўзабаве здаўся.
Жыгімонт Стары склікаў паспалітае рушэнне ў Вангроўцы і ўзмацніў гарнізон Познані. Каб прадухіліць магчымую блакаду польскіх войскаў, размешчаных ва Усходняй Прусіі, 2 лістапада кароль выступіў да Быдгашча. Цяпер асноўны ўдар крыжакоў быў накіраваны на Гданьск, да якога таксама падцягваліся войскі з усходу. Каб не дапусціць злучэнні дзвюх ордэнскіх армій, староста Мальбарка Станіслаў Касцялецкі заняў усе пераправы цераз Віслу. Крыжакі ўзялі Валч, Хайніцы, Староград, Тчэў і 8 лістапада пачалі артылерыйскі абстрэл Гданьска з Біскупскай Горкі. 9 лістапада да горада падышлі польскае падмацаванне пад камандаваннем калішскага ваяводы Яна Зарэмбы. У Альбрэхта не было сродкаў, каб заплаціць наймітам, якія адмовіліся ваяваць, пакуль ім не выплацяць грошы, і адышлі да Алівы.
28 лістапада дванаццацітысячнае коннае паспалітае бурэнне пад камандаваннем Фірлея адбілі Хайніцы, у гэты ж час чэхамі і гданьчанамі былі адбіты Тчэў і Староград. Зарэмба з Гданьска атакаваў нямецкіх наймітаў. Ландскнехты адступілі ў кірунку да Пуцка, падвяргаючыся пастаянным нападам з боку кашубаў.
Тым часам у Польшчы пачаліся праблемы. Кароль быў вымушаны распусціць вельмі стомленае паспалітае рушэнне, а на тое, каб наняць новае войска не было грошай. Скарыстаўшыся гэтым, крыжакі ў студзені 1521 гады ўзялі Новэ Мяста Любаўске і выступіся ў раён Плоцка. 15 студзеня войска Тэўтонскага ордэна падышлі да Ольштына, а 26 студзеня пачаўся штурм крэпасці, які скончыўся няўдачай. Абаронай крэпасці кіраваў Мікалай Капернік[1][2][3][4], які загадя падрыхтаваўся да баявых дзеянняў і па асабістай ініцыятыве выпісаў 20 малых гармат з Эльблёнга[5].
Перамір'е, мір і вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Новы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V заклікаў бакі да неадкладнага спынення баявых дзеянняў. Польскі пасол у Імперыі Геранім Ласкі паспрабаваў навязаць Карлу сваю пазіцыю, аднак ва ўмовах уварвання асманаў у Венгрыю 5 красавіка 1521 года ў Торуні паміж Каралеўствам Польскім і Тэўтонскім ордэнам было падпісана пагадненне аб спыненні агню на чатыры гады. Бакі таксама згаджаліся перадаць канфлікт на трацейскі суд Карла V і венгерскага караля Людовіка Ягелона.
Імператарскае пасродніцтва не дало вынікаў, а ў 1525 годзе скончыўся тэрмін спынення агню, у той час як Альбрэхт больш не мог разлічваць на падтрымку з боку Імперыі. Вырашальнай стала сустрэча Альбрэхта з Марцінам Лютэрам у Ватэнбергу, на якой Лютэр параіў вялікаму магістру ажаніцца, секулярызаваць Ордэн і стаць яго свецкім кіраўніком. Альбрэхт прыняў гэту ідэю, як і ідэю пратэстанцтва.
8 красавіка 1525 года бакі падпісалі мірны дагавор у Кракаве. Большасць уладанняў Тэўтонскага ордэна ў Прусіі аб'вяшчалася свецкім герцагствам Прусія, васальным Польшчы. Вялікі магістр Альбрэхт станавіўся спадчынным кіраўніком герцагства. 10 красавіка на Старым рынку ў Кракаве была праведзена цырымонія амажу герцага Альбрэхта I каралю Жыгімонту I Старому. Тэўтонскі ордэн, які выбраў новага магістра, працягнуў сваё існаванне, аднак якой-небудзь істотнай ролі ўжо не адыгрываў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jak Kopernik obronił Olsztyn przed Krzyżakami // Gazeta Olsztyn. — 2008-07-30.
- ↑ Lerski J.J., Wróbel P., Kozicki R.J. Historical dictionary of Poland, 966-1945. — Greenwood Publishing Group, 1996. — P. 403.
- ↑ Repcheck, J. Copernicus' Secret: How the Scientific Revolution Began. — Simon and Schuster, 2008. — P. 66.
- ↑ Николай Коперник - биография(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 18 ліпеня 2010.
- ↑ Owen Gingerich, James H. MacLachlan. Nicolaus Copernicus: making the Earth a planet. — Oxford University Press, 2005. — P. 90. — 128 p.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Biskup M. Wojna pruska, czyli walka zbrojna Polski z Zakonem Krzyżackim z lat 1519—1521. — Olsztyn, 1991.
- Biskup M. Wojny Polski z zakonem krzyżackim (1308—1521). — Gdańsk, 1993.
- Tyszkiewicz J. Ostatnia wojna z Zakonem Krzyżackim 1519—1521. — Warszawa, 1991.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- (англ.) Treaty of Kraków Архівавана 6 лютага 2012. // Polska.pl.
- (польск.) Traktat krakowski(недаступная спасылка) // Polska.pl
- (польск.) Wojny polsko-krzyżackie Архівавана 17 студзеня 2009. // Энцыклапедыя WIEM.