Красная Горка (Брагінскі раён)
Пасёлак
Красная Горка
|
Кра́сная Го́рка[1] — былы[2] пасёлак у Мікуліцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 15 км на паўночны захад ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля. Каля аўтамабільнай дарогі Брагін —Хойнікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у калгас «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (20 сем’яў) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[2].
Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1930 год — 38 двароў, 248 жыхароў.
- 1959 год — 92 жыхара (паводле перапісу).
- 1992 год — жыхары (20 сем’яў) пераселены.
- 2010 год — жыхароў няма.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 91).
- ↑ а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0