Красная Грыва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Красная Грыва — колішнія мясцовасць пад Гомелем, якая ўключала ў сябе дарогу з вёскі Валатава ў кірунку сенажацей, поплава і балота на ім, што знаходзіліся на месцы будучага мікрараёна Мельнікаў Луг.

Па ўсім відаць, уяўляла сабой у дарожнай частцы выцягнутую граду ў пойме Сожа, якая разумелася намінатарамі як «красная», г. зн. «прыгожая»[1].

Перыяд з’яўлення, бытавання і знікнення назвы з ужытку невядомы. Дакладная лакалізацыя, як дарогі, так і балота, адсутнічае. Магчыма, часткова супадала з дарогай на Прудок, вядомай з ваенна-тапаграфічнай карты 1855 г.[2]

Зноскі

  1. Рогалев, А.Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 123-124.
  2. Трехверсная военно-топографическая карта [Мінская і Магілёўская губрені], 1855 г. — Лист 9.