Красны праспект
Красны праспект Новасібірск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Красны праспект (руск.: Кра́сный проспект; да 1920 года — Мікалаеўскі праспект) — цэнтральная магістраль Новасібірска. Агульная працягласць — каля 8,5 км. Пачынаецца ад набярэжнай Обі, дзе раку перасякае Транссібірская магістраль, праходзіць па тэрыторыі Цэнтральнага і Заяльцоўскага раёнаў горада з поўдня на поўнач. Пераходзіць у вуліцу Аэрапорт за 800 метраў ад гарадскога аэрапорта «Паўночны». У 2018 годзе новую дарогу ў мікрараёне Раднікі назвалі працягам Краснага праспекта, новым дамам на гэтым участку пачалі прысвойваць нумары 310 і вышэй (на асноўным Красным праспекце нумарацыя заканчваецца дамамі 181 і 232). Новая дарога павінна прайсці па тэрыторыі закрытага аэрапорта «Паўночны». Часткай Краснага праспекта з’яўляецца цэнтральная плошча горада — плошча Леніна, а таксама Паўднёвая плошча (цяпер плошча інжынера Будагова, першапачаткова называлася Базарная плошча), Свярдлова і Калініна. На большай частцы праспекта праезная частка падзелена бульварам ці паркоўкамі.