Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры
Аўтар Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Адукацыя і выхаванне
Выпуск 2015
Месца публікацыі Мінск
Старонак 296 с.
ISBN 978-985-471-786-9

«Краязна́ўчы рэсу́рс у вывучэ́нні белару́скай літарату́ры» — кніга Алеся Карлюкевіча, літаратурна-краязнаўчай энцыклапедыі выданая ў 2015 годзе выдавецтвам часопіса «Адукацыя і выхаванне».[1]

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У навукова-папулярным выданні на прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узаемасувязі мясцовасці, «культурных гнёздаў» з творчасцю паэтаў, празаікаў, драматургаў, літаратуразнаўцаў. У кнізе згаданы Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Сымон Баранавых, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Міхась Чарот, Алесь Бачыла і іншыя знакавыя беларускія літаратары, з яе можна даведацца ў сувязі з якімі падзеямі і як нараджаліся іх творы.

Зноскі

  1. Яноўская, Аксана. А. Карлюкевіч. Краязнаўчы рэсурс у вывучэнні беларускай літаратуры. Саюз пісьменнікаў Беларусі (2 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 19 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]