Сымон Баранавых
Сымон Баранавых | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Сымон Якаўлевіч Баран |
Дата нараджэння | 1 верасня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1942 (42 гады) |
Месца смерці | |
Жонка | Надзея Бударкевіч |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Гады творчасці | 1927-36 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Сымон Баранавых, сапр.: Сымон Якаўлевіч Баранаў (Баран) (1 верасня 1900, в. Рудкова, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1942) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Юнаком парабкаваў у багатых гаспадароў. У 1920—1923 служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1924—1925 старшыня сельсавета, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газет. У 1925—1928 вучыўся ў Мінску на рабфаку. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» (з 1927) і БелАПП (з 1928), арганізацыю сялянскіх пісьменнікаў (1933). У 1931 скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка. Сябраваў з Я. Купалам.
Арыштаваны 4.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Б. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькар. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 апублікаваў першае апавяданне «У млыне» (газета «Чырвоная змена»)[1]. Аповесць «Межы» (1932) — адзін з першых у беларускай літаратуры буйных твораў пра сацыялістычнай перабудове вёскі, карэнных змяненнях у побыце і псіхалогіі сялянства[1]. У аповесцях «Межы» і «Новая дарога» выкрываецца грамадзянская амаральнасць савецкіх кіраўнікоў мясцовага маштабу, жорсткасць, крыважэрнасць, нялюдскасць[2]. Незакончаным застаўся раман «Калі ўзыходзіла сонца» (1935-36).
Перакладаў на беларускую мову рускіх, украінскіх, венгерскіх пісьменнікаў (Стонаў, Эпік, Горкі і інш.).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Надзея Іванаўна Бударкевіч, захавала ў сябе копію нявыдадзенага рамана, дакументы і пісьмы. У вайну сувязная-разведчыца партызанскага злучэння Слуцкай зоны, узнагароджана медалём. Пасля вайны шукала слядоў мужа, дамаглася, каб яго рэабілітавалі. Дзякуючы ёй да нас дайшлі многія ягоныя творы. Памерла ў 1957.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Зборнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты / Укладальнік, уступны артыкул і каментар Л.Савік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. ISBN 5-340-00111-3
- Злосць: Апавяданні / С.Баранавых; [Мастак Г. Філіпоўскі]. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).
Аповесці
[правіць | правіць зыходнік]- Чужая зямля : Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
- Межы: Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
- Чужая зямля: Аповесць / Вокладка Я.Ціхановіча. — Мн.: ЛІМ, 1932.
- Межы: Аповесць. — Мн.: ЛІМ, 1932.
- Новая дарога: Аповесць / Сымон Баранавых. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1936.
- Пастка. — Мн.: ДВБ, 1935.
- Пастка: Аповесць: Для сярэдняга узросту / Малюнкі Я. Харытоненка. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Рэдакцыя дзіцячай і юн. літаратуры, 1958.
- Дзве аповесці / Іл. Гусейнава; Уступны артыкул М. Яроша. — Мн.: Беларусь, 1967.
- Межи; Новая дорога: Повести / Перевод с белорусского Г.Попов; Послесловие М.Мушинского. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — (Библиотека белорусской повести).
Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- Калі ўзыходзіла сонца: Раман / Уступны артыкул Я.Казекі. — Мн.: Белдзяржвыд, 1957.
Зноскі
- ↑ а б в Барановых Семён Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.
- ↑ Макарэвіч А. М. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці XX ст.: дапаможнік у 2 ч. — Магілёў, 2016. — Частка 2. С. 131, 135—139. ISBN 978-985-568-137-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баранавых Сымон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Баранавых Сымон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.;
- Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975;
- Казека Я. Сымон Баранавых // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
- Савік Л. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. Мн., 1985.
- Лідзія Савік. «Я сумленна служыў свайму народу…»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Сымон Баранавых у Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Сымон Баранавых на Вікісховішчы |
- 100 лет Сымону Барановых(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў ГУЛАГу
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР