Крок (тэлеперадача)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крок
Краіна вытворчасці
Мова беларуская
Тэлеканал(ы) Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь

«Крок» — беларуская тэлевізійная перадача, якая выходзіла ў эфір на тэлеканале БТ. Створана пад уплывам тэлеперадачы «Взгляд[ru]» на ЦТ[ru] і палітыкі «перабудовы». Па меркаванні журналістаў, апярэджвала свой час: у лютым 1991 года ў межах тэлеперадачы выйшаў у эфір сюжэт, у якім ішла гаворка аб неабходнасці ўвядзення ў краіне шматпартыйнай сістэмы, нягледзячы на тое, што па дзеючай на той час Канстытуцыі ў краіне існавала толькі адна партыя — камуністычная.[1] Вядучымі тэлеперадачы ў свой час былі, у тым ліку, Алена Насачова, якая працуе ў сучаснай сістэме Белтэлерадыёкампаніі,[2][3] Аляксандр Круглякоў, які рабіў для тэлеперадачы эфіры з Вільнюскіх падзей, а зараз працуе на тэлебачанні ЗША[4].

Зноскі

  1. ЧЕРКАСОВА, Вероника (4 лістапада 2002). "ГОВОРИЛО И ПОКАЗЫВАЛО-2" [руская]. БелГазета. Праверана 2020-06-13.
  2. Елена Насачева (руск.). Белтелерадиокомпания. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  3. "Елена Насачева: "Я доверилась своему сердцу"" [руская]. Белтелерадиокомпания. 27 кастрычніка 2006. Архівавана з арыгінала 13 чэрвеня 2020. Праверана 2020-06-13.
  4. Тур, Наталля (12 жніўня 2019). "Легендарны вядучы БТ Алесь Круглякоў эміграваў у ЗША: З малым сынам размаўляю па-беларуску". Наша Ніва. Праверана 2023-11-26.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]