Канстытуцыя БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Канстыту́цыя Белару́скай Саве́цкай Сацыялісты́чнай Рэспу́блікі — гэта Асноўны закон ССРБ і Беларускай ССР, які дзейнічаў з 1919 па 1994 год. За ўвесь час існавання БССР былі прыняты чатыры Канстытуцыі 1919, 1927, 1937 і 1978 гадоў.[1] Увесь вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва быў пераняты пры разпрацоўцы і прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе.

Канстытуцыя 1919 года[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя была прынята І з’ездзе Саветаў БССР 3 лютага 1919 года[1]. Яна складаецца з 32 артыкулаў[1].

Першыя 3 артыкулы ўяўляюць з сябе Дэкларацыю праў працоўнага і эксплуатуемага народа Беларусі, якая замацоўвала сабой што ўся ўлада канцынтруецца ў руках Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Яна адмянала прыватную ўласнасць на зямлю і весь зямельны фонд.[2]

Першы раздзел Канстытуцыі замацоўваў агульныя палажэнні, якія давалі дадатковыя правы і абавязкі грамадзянам[2].

Вышэйшай уладай быў названы З’езд Саветаў Беларусі, які склікаўся Цэнтральным Выканаўчым камітэтам не меньш за два разы ў год, што прадугледжана артыкулам 18 Канстытуцыі БССР 1919 года[1].

Выканаўчая ўлада прадстаўлялася ЦВК — Цэнтральным Выканаўчым камітэтам. Для паляпшэння кіравання ўтвараліся малы і вялікі Прэзідыум для кіраўніцтва асобнымі галінамі кіравання[2].

Апошні раздзел быў прысвечаны сцягу і гербу ССРБ[1].

Канстытуцыя 1927 года[правіць | правіць зыходнік]

Тытульны ліст Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1927 года

Асаблівай прыкметай Канстытуцыі Беларусі ад 11 красавіка 1927 года[1] было тое, што яна напісаная на чатырох мовах, якія былі прызнаны дзяржаўнымі — беларуская, руская, польская і ідыш[1]. Гэтае палажэнне было добра адлюстраванае на гербе Беларусі.

Самая Канстытуцыя складался з ХІІІ раздзелаў і 76 артыкулаў[3]. Як і ў Канстытуцыі 1919 года, апошні раздзел быў прысвечаны сімвалам.

Раздзел І быў прысвечаны агульным палажэнням, іншыя ж — асноўным органам кіравання[3].

Можна гаварыць аб тым, што Канстытуцыя 1927 года ўяўляла сабой больш дакладную версію Канстытуцыі 1919 года.

Канстытуцыя 1937 года[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненні ад першых двух Канстытуцый — трэцяя была зусім іншай. Перш за ўсё яе прыняцце адбылося на Надзвычайным ХІІ Усебеларускім з’здзе Саветаў ад 19 лютага 1937 года. Неабходна ўлічваць тое, што яна была поўным адлюстраваннем Канстытуцыі СССР 1936 года[1].

Першы раздзел быў прысвечаны грамадскаму ладу і яго ўстройству. БССР абвяшчалася дзяржавай рабочых і сялан (арт. 1). Артыкул 12 замацоўваў прынцып: «Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму — па яго працы»[4].

Вышэйшым органам улады абвяшчаўся Вярхоўны Савет, які быў адзіным і выключным органам заканадаўчай улады[4]. Да рэформы 1946 года з’яўляўся Савет Народных Камісараў БССР, які потым атрымаў назву Савета Міністраў Беларускай ССР[1].

Неабходна адзначыць, што Канстытуцыя 1937 года з’яўляецца першай, дзе ўзгадваецца судовая ўлада. Гэта было у раздзеле ІХ, які меў назву «Суд і пракуратура». Там гаворылася пра тое, што правасуддзе ажыцяўляецца Вярхоўным судом СССР і Вярхоўным судом Беларускай ССР, сыходзячы з таго, што існавалі агульнасаюзныя і рэспубліканскія законы[1].

Нягледзячы на тое, што Сталінскія рэпрэсіі прышліся на 1937—1938 гг., Канстытуцыя СССР 1936 і Канстытуцыя БССР 1937 замацоўвалі вельмі дэмакратычныя правы і абавязкі, якія былі ў Раздзеле Х.

Раздзел ХІ, як і раздзел ІХ узгадваў выбарчую сістэму, якая дзейнічала ў Саюзе і Саюзнай Рэспублікі. Раздзел ХІІ адмяняў герб з 4-ма мовамі і ўводзіў той, аналаг якога выкарстоўваецца і зараз у якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Сцяг БССР, рэфармаваная версія якога зараз лунае над Беларуссю быў прыняты ў 1952 годзе, і згодна з гэтым былі ўнесены адпаведныя змены ў Канстытуцыю.

Але ўпершыню на савецкай прасторы з’явіўся Раздзел ХІІІ, якія прадугледжваў парад змены Канстытуцыі[4].

Канстытуцыя 1978 года[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Канстытуцыя БССР

Канстытуцыя 1978 года ў чыстым выглядзе з’яўляецца версія Канстытуцыі 1937 года, якая з моманту прыняцца прыцярпела вялікую колькасць правак, якія было неабходна ўсе аб’яднаць і сістэматызаваць.

Пазачарговая ІХ сесія Вярхоўнага Савета БССР дзявятага склікання прыняла новую Канстытуцыю 14 красавіка 1978 года. Гэта была першая Канстытуцыя з прыамбулай, дзе ў апошнім сказе было напісана, што гэтая Канстытуцыя захоўвае пераемнасць канстытуцыйнага развіцця БССР, пачынаючы з 1919 года і па 1978 год[5].

Знакамітым з’яўляецца артыкул 6, які надаваў «кіруючую і накіроўваючую сілу савецкага грамадства, яго палітычнай сістэмы»[5] КПСС і Камуністычнай партыі Беларусі, як яе аддзяленню ў Беларусі.

Змест Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 года[1]:

  • Прыамбула
  • І. Асновы грамадскага ладу і палітыкі Беларускай ССР
  • Глава 1 — Палітычная сістэма
  • Глава 2 — Эканамічная сістэма
  • Глава 3 — Сацыяльнае развіццё і культура
  • Глава 4 — Знешнепалітычная дзейнасць і абарона сацыялістычнай краіны
  • ІІ. Дзяржава і асоба
  • Глава 5 — Грамадзянства Беларускай ССР. Раўнапраўе грамадзян
  • Глава 6 — Асноўныя правы і абавязкі грамадзян Беларускай ССР
  • ІІІ. Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова Беларускай ССР
  • Глава 7 — Беларускя ССР — Саюзная рэспубліка ў саставе СССР
  • Глава 8 — Адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова Беларускай ССР
  • IV. Саветы народных дэпутатаў Беларускай ССР і парадак іх абрання
  • Глава 9 — Сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў
  • Глава 10 — Выбарчая сістэмы
  • Глава 11 — Народны дэпутат
  • V. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР.
  • Глава 12 — Вярхоўны Савет Беларускай ССР
  • Глава 13 — Савет Міністраў Беларускай ССР
  • VІ. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР
  • Глава 14 — Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў
  • Глава 15 — Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў
  • VІІ. Дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР. Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР.
  • Глава 16 — Дзяржаўны планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР
  • Глава 17 — Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР
  • VІІІ. Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд.
  • Глава 18 — Суд і арбітраж
  • Глава 19 — Пракуратура
  • ІХ. Герб, флаг, гімн і сталіца Беларускай ССР.
  • Х. Дзеянне Канстытуцыі Беларускай ССР і парад яе змянення.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]