Крос-Рывер
| Крос-Рывер | |
|---|---|
| англ.: Cross River State | |
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 3 лютага 1976 |
| Кіраўнік | Bassey Otu[d][1] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+1 і Заходнееўрапейскі час |
| Код ISO 3166-2 | NG-CR |
| Паштовыя індэксы | 540001 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Крос-Рывер (англ.: Cross River) — федэральны штат у Нігерыі. Назва бярэ пачатак ад ракі Крос. Адміністрацыйны цэнтр Крос-Рывера — горад Калабар.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Штат Крос-Рывер знаходзіцца на крайнім паўднёвым усходзе Нігерыі, на яе мяжы з Камерунам (з усходу). На поўнач ад штата Крос-Рывер знаходзіцца федэральны штат Бенуэ, на захад — штат Абія, на паўночны захад — штат Эбаньі, на паўднёвым захадзе — штат Аква-Ібом. З поўдня ён абмываецца водамі Атлантычнага акіяна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гэты федэральны штат быў заснаваны 27 мая 1967 года пад назвай «Паўднёвы ўсход» (Паўднёва-Усходні штат). 3 лютага 1976 года ён быў перайменаваны ў Крос-Рывер. Першым губернатарам штата быў Удуакаха Дж. Эзуэне (у 1967—1975). Цяперашні губернатар — Ліель Імоке (з мая 2007).
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйна штат падзяляецца на 18 тэрыторый мясцовага кіравання.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асновай эканомікі Крос-Рывера з’яўляецца сельская гаспадарка, якая падпадзяляюцца на дзяржаўны і прыватны сектары. Калі ў прыватных гаспадарках занятыя пераважна дробныя фермеры, то дзяржаўны сектар валодае буйнымі плантацыямі, дзе вырошчваюцца рыс, ямс, маніёк, маіс, бананы, какава, каўчук, арахіс і какосавая пальма. Акрамя гэтага, вялікую ролю гуляюць рыбалоўства і жывёлагадоўля — развядзенне авечак, коз, свіней, а таксама хатняй птушкі, трусоў і т. п. З карысных выкапняў на тэрыторыі штата здабываецца вапняк, тытанавая і алавяная руды.
У Калабары знаходзяцца акіянскі порт і міжнародны аэрапорт.
Зноскі
- ↑ Cross River State Governor Праверана 28 мая 2026.
- ↑ https://nigerianstat.gov.ng/download/775
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Abasiattai, Monday B. A history of the Cross River region of Nigeria. — Enugu: Harris Publishers, in association with University of Calabar Press, 1990. — 263 p. — ISBN 9789780070014.