Круглае (возера, Расонскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Круглае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 148,2 м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 0,27 км²
Аб’ём 0,0008 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,4 км
Найбольшая глыбіня 3,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 1 км²
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Круглае (Беларусь)
Круглае
Круглае
Круглае (Віцебская вобласць)
Круглае
Круглае
Map

Кру́глаевозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 18 км на ўсход ад г. п. Расоны, на ўсход ад воз. Нешчарда.

Плошча паверхні возера 0,27 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м. Плошча вадазбору 1 км². Аб'ём вады ў возеры 0,8 млн. м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам, асобныя ўчасткі разараныя. Берагі нізкія, на паўднёвым захадзе сплавінныя. Дно да глыбіні 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. На поўначы злучана пратокай з воз. Доўгае. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м пераважна падводнай расліннасцю. Па берагах возера жывуць бабры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.