Перайсці да зместу

Круглае (возера, басейн Ласіцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Круглае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,9 м
Даўжыня 0,3 км
Шырыня 0,16 км
Плошча 0,04 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,8 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Круглае (Беларусь)
Круглае
Круглае
Круглае (Віцебская вобласць)
Круглае
Круглае
Map

Кру́глаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Казлоўшчына, у басейне ракі Ласіца.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на поўначы невыразныя), разараныя. На захадзе ўпадае ручай з возера Баравое, на паўночным усходзе выцякае ручай у раку Ласіца.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.