Перайсці да зместу

Баравое (возера, басейн Ласіцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баравое
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 135,8 м
Даўжыня 0,82 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,24 км²
Найбольшая глыбіня 15 м
Сярэдняя глыбіня 8 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,25 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Баравое (Беларусь)
Баравое
Баравое
Баравое (Віцебская вобласць)
Баравое
Баравое
Мапа

Бараво́евозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ласіца, за 32 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы.

Плошча паверхні 0,24 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня возера 15 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору 6,25 км².
Схілы катлавіны возера на паўночным захадзе стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя.

Пратокай злучана з возерам Крывое, выцякае ручай у возера Круглае.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 229. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 287.