Крупэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Крупэ
польск.: Krupe

A 309 Zespół zamkowy Krupe 3.jpg

Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Крупэ польск.: Krupe
Вышыня цэнтра
190 м
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 (+48) 82
Паштовы індэкс
22-302
Аўтамабільны код
LKS
SIMC
0104277
Крупэ на карце Польшчы
Крупэ (Польшча)
Крупэ

Крупэ (польск.: Krupe) — вёска ў Польшчы, Люблінскага ваяводства Красныстаўскага павета, у складзе гміны Красныстаў. У 19751998 гадах гэтая тэрыторыя была правінцыяй горада Хэлм (Холмская зямля). У сяле Крупэ ёсць Гімназія сярэдняй і пачатковай школы № 5[1]. Сяло размешчана ў 10 км на поўнач ад г. Красныстава і ў 20 км на паўднёвы захад ад г. Хелма (Холмская зямля). Праз сяло праходзіць ваяводская аўтатраса № 812. — Замак Крупэ знаходзіцца па дарозе «Красныстаў-Рэёк».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1434 года адміністрацыйна паселішча Крупэ ўваходзіць у склад Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. Этнічна — Холмшчына[2].

Спачатку тут быў невялікі ўмацаваны дом сядзібы Крупскіх, іх радавога гнязда (польск.: dziedzictwo Krupskich[3]). Потым, у 1492 годзе шляхціч Ежы Крупскі тут заснаваў замак (першае фартыфікацыйнае збудаванне ў паўночна-ўсходняй частцы замка)[4]. У 1577 годзе замак Крупэ быў набыты ў сямейную ўласнасць Ажэхаўскіх, якія пашырылі замак і атачылі яго ровам з вадою, збудавалі раскошную рэзідэнцыю ў стылі эпохі Адраджэння. У першую чаргу пашырана было паўночна-заходняе крыло. Будынак быў увянчаны парапетам, аркавымі галерэямі на абодвух паверхах, каменнымі паўкалонамі, цаглянымі слупамі. У двары замка былі памяшканні. Жылая частка аформлена ў суседняй заходняй вежы. Паўднёва-заходняе крыло — зачынены ўнутраны двор, ён пабудаваны ў 16041608 гады. Пакоі і залы замка прасторныя. Крыло ўвянчана парапетам. Фасад выкананы ў тэхніцы сграфіта. Уезд у замак — праз пад'ёмны мост, далей праз вароты можна было захаць у вялікі двор. Па кутах замка — бастыёны, у сценах — абарончыя амбразуры. Над уязнымі варотамі Самуіл Збароўскі ўсталяваў барэльеф свайго герба «Ястрабец», ён жа пабудаваў сем вежаў гэтага замка. У 16481651 гадах архітэктура замка была пашкоджана нашэсцем казацкага войска Хмяльніцкага з татарамі, а ў 1655 годзе — ад нападу войска шведаў (так званая польска-шведская «Паўночная вайна» 1655-1660 г.). З 1670 г. да канца XVIII ст. не змаглі аднавіць паўразбураны асабняк паслядоўна якім валодалі ўладальнікі: Нямірыч, Бучацкі і Рэй. У распараджэнні Ажэхаўскіх замак заставаўся да 1644 г., пасля чаго яго ўладальнікамі былі: Збароўскі, Гнаінскі; Нямірыч, Бучацкі і Рэй.

Пасля 1795 г. вёска Крупэ па адміністрацыйным дзяленні ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі Царства Польскае Люблінскага ваяводства, пасля 1837 г. — у Люблінскую губерню гміны в. Руднік (у польск.: Rudka) Краснастаўскага павета, судовай акругі і паштовай экспедыцыі Красностаў[5]. У сяле Крупэ была Пачатковае вучылішча «Крупскае»[6] і царкоўны прыход (плябан святар Антоній Носковіч)[7].

У канцы XVIII стагоддзя замак быў адрэстаўраваны, і ў 1779 г. Ян Міхал Рэй аднавіў маёнтак Крупэ. І ў 1840 г., асабняк перабудаваны ў класічным стылі, сядзіба пабудавана з цэглы і каменя, які мае багатае архітэктурнае аблічча.

У 1827 г. — было 27 двароў (137 жыхароў) з нацыянальным складам — русіны[8].

У 1905 г. было 80 двароў (987 жыхароў): праваслаўных 435, рыма-каталікоў 537, іўдзеяў 15. У сяле дзейнічала царква і гмінная вучэльня[9].

У 2007 г. — 728 жыхароў (360 жан. і 369 муж.)[10].

У 1962 г. рэшткі руінаў замка і баронскага асабняка часткова былі ўмацаваны і абноўлены. Музей г. Красностава захоўвае 1500 экспанатаў з замка Крупэ. Прыватны ўладальнік займаецца аднаўленнем былой пышнасці замка Крупэ, і турыстычны ўдзел у дзвюх падзеях у год поруч замка Крупэ спрыяе яго адраджэнню. Дзяржаўныя ўлады Польшчы (муніцыпалітэт г. Красныстаў) афіцыйна ўключылі яго ў турыстычныя маршруты, вычышчана тэрыторыя, праводзяць падсвятленне, у падножжа замка ёсць бясплатны паркінг. Ля замка ў чэрвені праходзіць фальклорны канцэрт і забаўка пускання вянкоў на ваду ў ноч Івана Купала, у жніўні праводзіцца кірмаш «Падзамча» (тавары народнага мастацтва і рамёстваў, рэгіянальныя стравы, маладзёжныя ансамблі, камедыянты і т.п.).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Руіны замка XVI ст. (у дзяржаўным рэестры гістарычных помнікаў — KOBiDZ);
  • Двор маёнтка XVIII ст., размешчаны ў парку паблізу замка;
  • Старадаўняя каменная піраміда паблізу замка на гары ў лесе, г.зв. «Арыянская магіла».

Зноскі

  1. Афіцыйная старонка Гімназіі № 5 (польск.) 
  2. str.691, «Herby Rycerstwa Polskiego», Paprockiego Bartosza, Krakow, 1858. (польск.) 
  3. стар. 729 том IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich»… toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów, 1880—1902 r., w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego. (польск.) 
  4. Замак у Крупэ (польск.) 
  5. стр.102 (№ 9 «Гминное ўправление» — д. Рудник) «Памятная книжка Люблиской губернии» 1871 г., изд. по распоряжению губернского начальства, г. Люблин.
  6. стр.219 «Памятная книжка Люблинской губернии» 1906 г., г. Люблин, Губернская типография, изд. по распоряжению г. Начальника губернии.
  7. стр.221 «Памятная книжка Люблинской губернии» 1906 г., г. Люблин, Губернская типография, изд. по распоряжению г. Начальника губернии.
  8. стр.729 (Krupe) том IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich»… toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów, 1880—1902 r., w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego. (польск.) 
  9. стр. 223 № 22 (cтр. XIX), «Справочная книжка Люблинской губернии», ред. книжки К. Чернецкий, изд. Люблинской губернской типографией по распоряжению губернского начальства, г. Люблин, 1905 г.
  10. «Strategia rozwoju gminy Krasnystaw 2007—2020 (Aktualizacja)», opr. W O. K. Sp. z o.o., Warszawa, sierpień 2007 r., 2.2.Demografia (#8), s. 9 (польск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krupe, стар. 729 том IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich»… toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów, 1880—1902 r., w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego. (польск.) 
  • Крупе, стр. 223 № 22 (cтр. XIX), «Справочная книжка Люблинской губернии», ред. книжки К. Чернецкий, изд. Люблинской губернской типографией по распоряжению губернского начальства, г. Люблин, 1905 г. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]