Крупэ
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Вёска
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Крупэ (польск.: Krupe) — вёска ў Польшчы, Люблінскага ваяводства Красныстаўскага павета, у складзе гміны Красныстаў. У 1975—1998 гадах гэтая тэрыторыя была правінцыяй горада Хэлм (Холмская зямля). У сяле Крупэ ёсць Гімназія сярэдняй і пачатковай школы № 5[2]. Сяло размешчана ў 10 км на поўнач ад г. Красныстава і ў 20 км на паўднёвы захад ад г. Хелма (Холмская зямля). Праз сяло праходзіць ваяводская аўтатраса № 812. — Замак Крупэ знаходзіцца па дарозе «Красныстаў-Рэёк».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля 1434 года адміністрацыйна паселішча Крупэ ўваходзіць у склад Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. Этнічна — Холмшчына[3].
Спачатку тут быў невялікі ўмацаваны дом сядзібы Крупскіх, іх радавога гнязда (польск.: dziedzictwo Krupskich[4]). Потым, у 1492 годзе шляхціч Ежы Крупскі тут заснаваў замак (першае фартыфікацыйнае збудаванне ў паўночна-ўсходняй частцы замка)[5]. У 1577 годзе замак Крупэ быў набыты ў сямейную ўласнасць Ажэхаўскіх, якія пашырылі замак і атачылі яго ровам з вадою, збудавалі раскошную рэзідэнцыю ў стылі эпохі Адраджэння. У першую чаргу пашырана было паўночна-заходняе крыло. Будынак быў увянчаны парапетам, аркавымі галерэямі на абодвух паверхах, каменнымі паўкалонамі, цаглянымі слупамі. У двары замка былі памяшканні. Жылая частка аформлена ў суседняй заходняй вежы. Паўднёва-заходняе крыло — зачынены ўнутраны двор, ён пабудаваны ў 1604—1608 гады. Пакоі і залы замка прасторныя. Крыло ўвянчана парапетам. Фасад выкананы ў тэхніцы сграфіта. Уезд у замак — праз пад'ёмны мост, далей праз вароты можна было захаць у вялікі двор. Па кутах замка — бастыёны, у сценах — абарончыя амбразуры. Над уязнымі варотамі Самуіл Збароўскі ўсталяваў барэльеф свайго герба «Ястрабец», ён жа пабудаваў сем вежаў гэтага замка. У 1648—1651 гадах архітэктура замка была пашкоджана нашэсцем казацкага войска Хмяльніцкага з татарамі, а ў 1655 годзе — ад нападу войска шведаў (так званая польска-шведская «Паўночная вайна» 1655-1660 г.). З 1670 г. да канца XVIII ст. не змаглі аднавіць паўразбураны асабняк паслядоўна якім валодалі ўладальнікі: Нямірыч, Бучацкі і Рэй. У распараджэнні Ажэхаўскіх замак заставаўся да 1644 г., пасля чаго яго ўладальнікамі былі: Збароўскі, Гнаінскі; Нямірыч, Бучацкі і Рэй.
Пасля 1795 г. вёска Крупэ па адміністрацыйным дзяленні ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі Царства Польскае Люблінскага ваяводства, пасля 1837 г. — у Люблінскую губерню гміны в. Руднік (у польск.: Rudka) Краснастаўскага павета, судовай акругі і паштовай экспедыцыі Красностаў[6]. У сяле Крупэ была Пачатковае вучылішча «Крупскае»[7] і царкоўны прыход (плябан святар Антоній Носковіч)[8].
У канцы XVIII стагоддзя замак быў адрэстаўраваны, і ў 1779 г. Ян Міхал Рэй аднавіў маёнтак Крупэ. І ў 1840 г., асабняк перабудаваны ў класічным стылі, сядзіба пабудавана з цэглы і каменя, які мае багатае архітэктурнае аблічча.
У 1827 г. — было 27 двароў (137 жыхароў) з нацыянальным складам — русіны[9].
У 1905 г. было 80 двароў (987 жыхароў): праваслаўных 435, рыма-каталікоў 537, іўдзеяў 15. У сяле дзейнічала царква і гмінная вучэльня[10].
У 2007 г. — 728 жыхароў (360 жан. і 369 муж.)[11].
У 1962 г. рэшткі руінаў замка і баронскага асабняка часткова былі ўмацаваны і абноўлены. Музей г. Красностава захоўвае 1500 экспанатаў з замка Крупэ. Прыватны ўладальнік займаецца аднаўленнем былой пышнасці замка Крупэ, і турыстычны ўдзел у дзвюх падзеях у год поруч замка Крупэ спрыяе яго адраджэнню. Дзяржаўныя ўлады Польшчы (муніцыпалітэт г. Красныстаў) афіцыйна ўключылі яго ў турыстычныя маршруты, вычышчана тэрыторыя, праводзяць падсвятленне, у падножжа замка ёсць бясплатны паркінг. Ля замка ў чэрвені праходзіць фальклорны канцэрт і забаўка пускання вянкоў на ваду ў ноч Івана Купала, у жніўні праводзіцца кірмаш «Падзамча» (тавары народнага мастацтва і рамёстваў, рэгіянальныя стравы, маладзёжныя ансамблі, камедыянты і т.п.).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Руіны замка XVI ст. (у дзяржаўным рэестры гістарычных помнікаў — KOBiDZ);
- Двор маёнтка XVIII ст., размешчаны ў парку паблізу замка;
- Старадаўняя каменная піраміда паблізу замка на гары ў лесе, г.зв. «Арыянская магіла».
-
Замак ля с. Крупэ
-
Асабняк ля с. Крупэ
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/060611006052-0104277?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ Афіцыйная старонка Гімназіі № 5 Архівавана 25 чэрвеня 2012. (польск.)
- ↑ str.691, «Herby Rycerstwa Polskiego», Paprockiego Bartosza, Krakow, 1858. (польск.)
- ↑ стар. 729 том IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich»… toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów, 1880—1902 r., w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego. (польск.)
- ↑ Замак у Крупэ (польск.)
- ↑ стр.102 (№ 9 «Гминное ўправление» — д. Рудник) «Памятная книжка Люблиской губернии» 1871 г., изд. по распоряжению губернского начальства, г. Люблин.
- ↑ стр.219 «Памятная книжка Люблинской губернии» 1906 г., г. Люблин, Губернская типография, изд. по распоряжению г. Начальника губернии.
- ↑ стр.221 «Памятная книжка Люблинской губернии» 1906 г., г. Люблин, Губернская типография, изд. по распоряжению г. Начальника губернии.
- ↑ стр.729 (Krupe) том IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich»… toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów, 1880—1902 r., w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego. (польск.)
- ↑ стр. 223 № 22 (cтр. XIX), «Справочная книжка Люблинской губернии», ред. книжки К. Чернецкий, изд. Люблинской губернской типографией по распоряжению губернского начальства, г. Люблин, 1905 г.
- ↑ «Strategia rozwoju gminy Krasnystaw 2007—2020 (Aktualizacja)», opr. W O. K. Sp. z o.o., Warszawa, sierpień 2007 r., 2.2.Demografia (#8), s. 9 (польск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krupe, стар. 729 том IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich»… toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów, 1880—1902 r., w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego. (польск.)
- Крупе, стр. 223 № 22 (cтр. XIX), «Справочная книжка Люблинской губернии», ред. книжки К. Чернецкий, изд. Люблинской губернской типографией по распоряжению губернского начальства, г. Люблин, 1905 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Крупэ на карце (польск.)
- Замак у Крупэ (польск.)
- Krupe, str. 729, Tom IV, «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich…toponimy z obszaru Rzeczypospolitej Obojga Narodów», w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego; 1880—1902 r. (польск.)
- Turystyka i agroturystyka. WALORY KRAJOZNAWCZE I TURYSTYCZNE POWIATU: Szlak «Ariański»-żółty, Szlak Mikołaja Reja, Szlaki Turystyczne — samochodowe (польск.)
- Tomasz Jurasz: Zamki i ich tajemnice. Warszawa: Wydawnictwo Iskry, 1972 r. (польск.)
- Irena Rolska-Boruch: Murowane zamki i dwory w ziemi chełmskiej w wiekach XVI i XVII. (дата доступа 18.04.2008) Архівавана 28 красавіка 2016. (польск.)