Kryvakryž
Kryvakryž | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Неафолк |
Гады | 2008 — 2014 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень |
беларуская расейская |
Лэйбл | «Crivia Records» |
Склад | Алесь Мікус, Ларыса Праабражэнская, Сяргей Мікалаенка, Вольга Ўласенка, Дзмітры Касцюшка |
Іншыя праекты |
EIZVA, ШЫХТ |
kryvakryz.kryuja.org |
«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі неафолк-праект Алеся Мікуса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы (і адзіны публічны) выступ гурта адбыўся 6 красавіка 2008 года на андэграўдным музычным фэсце «Crivia Aeterna» у Мінску. Саліст і аўтар песень А. Мікус спяваў і граў на клавішных, на скрыпцы грала Л. Праабражэнская (яна ж возьме ўдзел у студыйным запісе альбому), на барабане — М. Вараб'ёў ("Воіст" з гурта "Прагнавіт").
Дэбютны альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 года пад назвай «Malitvy vainy» (Малітвы вайны)[1]. Чакаўся выступ гурта ўжывую на наступным па ліку фэсце «Crivia Aeterna», але выступ не адбыўся.
Перад гэтым у 2008 годзе ў Літве, пры фінансавай падтрымцы Саюза пісьменнікаў Літвы, была выдадзеная сумесная беларуска-літоўская кружэлка «У каралеўскіх далонях». На ёй палову песень выканаў "Крывакрыж"[2], а другую палову стварыў літоўскі музыка Марус Салінас.
Пасля выхаду "Малітваў вайны" на працягу наступных гадоў без гучнай прэзентацыі з'явіліся сінглы "Крывакрыжа" — "Забяры Смаленск"[3] і "Минск зовёт Смоленск" (2014)[4]. У абедзвюх песнях развівалася экспансіянісцкая тэма, абазначаная ў песні "Великая Литва" на альбоме "Малітвы вайны".
У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка»[5]. Песні з гэтага альбома напісаныя на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі, яны працягваюць рамантычную тэму альбому "У каралеўскіх далонях". "Рамантыка" анансавалася як уступ да паўнавартага наступнага, другога альбома "Крывакрыжа", але той так і не выйшаў.
У блізкім да "Крывакрыжа" стылі А. Мікус і гомельскі музыка В. Голуб (з музычнага праекту Svalbard) у 2016-2019 гадах пад назвай "Eizva" прэзентоўвалі 6 асобных кампазіцый, якія, аднак, не былі выпушчаныя асобным альбомам.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У альбом "Малітвы вайны" ўключаны "Гімн Белага легіёна" — напісаны А. Мікусам афіцыйны гімн колішняй мілітарна-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён». На альбоме прадстаўленыя дзве версіі: сольная (у стылі ўсяго альбому) і харавая маршавая (у дудовым суправаджэнні). У 2020 годзе "Гімн Белага легіёну" быў перазапісаны З. Сасноўскім (з гурта "Стары Ольса") і, разам са старой "маршавай" версіяй, уключаны ў складанку вайскова-патрыятычных песень "Белы легіён".
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Гурт "Крывакрыж" запісаў альбом песень ["Малітвы вайны"], з кожнай у якіх хаваецца прэтэнзія на нацыяналістычны гімн. (...) Музыкі ўслаўляюць Крыўю і афармляюць у музычную форму пакінутыя ўжо было нават самымі зацятымі патрыётамі прэтэнзіі на згубленыя колісь беларускія тэрыторыі. (...) "Крывакрыж" здольны на стварэньне яркіх мэлёдый. "Рагнарадзі" можна сьмела ўключаць у бэст песень на словы Караткевіча" (С. Будкін)[1].
"Выбітная кампазіцыя «Крыўю ўслаўляйма!» успрымаецца як пранікнёная ода сакральнаму Валадарству Духа. «Малітвы вайны» гэта яшчэ і музычны маніфест вялікалітоўскай імперыі. Дванаццаць імперскіх гімнаў ды маршаў. Бадай упершыню пасля Вітаўта і Яна Караля Хадкевіча ў альбоме выразна, публічна, навонкі прамаўляюцца валявыя словы і геапалітычныя візіі адносна ўсходняга суседа. Сапраўдны гімн «Великая Литва» напісаны спецыяльна для расейскіх прыхільнікаў і аднадумцаў" (А. Дзермант)[2].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- У каралеўскіх далонях (2008)
- Malitvy vainy (2009)
- Рамантыка (2014)