Алесь Мікус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алесь Мікус
Дата нараджэння 1982[1]
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі публіцыст, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у

Алесь Мікус (нар. 1982, Мінск) — беларускі музыкант, публіцыст, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (аддзяленне псіхалогіі), у аспірантуры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Унук акцёра Купалаўскага тэатра Народнага артыста БССР Здзіслава Стомы.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе быў удзельнікам Устаноўчага з’езду «Маладога фронту». З 1999 году браў удзел у дзейнасці «Белага легіёну» (пазней — аўтар гімна гэтай арганізацыі[3]). З 2002 годзе стаў адным з лідараў суполкі «GEGA Ruch» — маладзёжнага крыла Цэнтра этнакасмалогіі «Крыўя».

З 2011 года рэгулярна ўдзельнічае ў штогадовых Крывулях (з’ездах) прыхільнікаў руху за балцкае адзінства (першая Крывуля прайшла ў мястэчку Куртавенай, Літва).

Публіцыстычная і выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У «Маладым фронце» выдаваў газету «Гэта мы» (1997—2000). Для Беларускай партыі свабоды падрыхтаваў часопіс «Нацыя» (выйшаў адзіны нумар, 2001), для права-кансерватыўнага крыла руху «Зубр» — бюлетэнь «Рубон» (2002). Удзельнічаў у выданні газеты «Слова нацыі» (2001—2002).

У 2003—2005 г. стварыў і рэдагаваў сайт Gegaruch.org.

У 2012 г. заснаваў сайт Svajksta.by. Рэдактар часопіса-гадавіка «Svajksta» (з 2017 г.). Укладальнік кнігі «Пра паганства і балтаў» (выйшла ў 2018 г.), выдавец кніжнай серыі "Бібліятэка «Свайксты» (выйшлі чатыры кнігі). Прэзентацыя новых кніг і нумароў часопіса адбываецца падчас вечарынаў, якія праходзяць у Менску двойчы на год — на Купалле і на Каляды.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2012 г.). Аўтар «Беларуска-літоўскага размоўніка» (выйшаў у 2011 годзе пры падтрымцы Пасольства Літвы ў Беларусі).

Перакладчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Мечысловас Ючас. Грунвальдская бітва / Пераклад з літоўскай мовы: А. Мікус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 243 с.
  • Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літоўскай мовы: А. Мікус.  — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с.
  • Стэфан Крыстафер Роўэл.  Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 / Пераклад з англійскай мовы: А. Мікус. — Мінск: Медысонт, 2015. — 423 с.
  • Антанас Ціла. Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.) / Пераклад з літоўскай мовы: А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 384 с.
  • Ёнас Трынкунас. Шлях старалітоўскай веры / Пераклад з літоўскай: А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2019. — 208 с.
  • Гінтарас Бераснявічус. Вырай: паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе. Пераклад з літоўскай: А. Мікус. — Смаленск: Інбелкульт, 2020. — 192 с.

Музычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

2008: стварэнне мартыял-гурта «Крывакрыж». На выдадзеным у Літве дыску «У каралеўскіх далонях», які выйшаў пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Літвы, «Крывакрыж» выканаў палову песень. Поўнафарматны дыск «Малітвы вайны»[4] выйшаў у 2009 годзе.

2012: акустычны альбом «Вырай».

2013: падчас штогадовага фэсту «Crivia Aeterna» выступ у рамках беларуска-латышскага музычнага этна-ф’южн-праекту Ugn-Udn.

2014: інтэрнэтавы міні-альбом «Рамантыка» (у складзе: сола-раяль-скрыпка), у тым ліку з песнямі на словы даваенных паэтаў Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі[5].

2015: інтэрнэтавы альбом «Марыйскія песні[6]» (раяль, сола, паэтычнае дэкламаванне), створаны па ўражаннях ад паездкі да марыйскіх паганцаў у Марый Эл.

2016: працяг музычнай творчасці ў рамках сумеснага мінска-гомельскага музычнага праекта «Eizva» (песні «Дзень адзінства», «Гімн Вайшнорыі»[7], «Генэрал Люцыян»[8] і інш.).

Даследчыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікус А. Ярамір быў жабай. Раман Э. Бульвера «Раса, што ўжо ідзе» як прататып аповесці В. Ластоўскага «Лабірынты» // Arche. 2011. № 5 (104). С. 215—239.
  • Мікус А. Ці пазычыў Ян Баршчэўскі сюжэт у езуітаў? // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Збор.навуковых прац. Вып. 6. Мінск: Беларус. навука, 2019. С. 67-73.

Зноскі