Крывэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Крывэ (лац.: Criwe), або Крывэ-Крывайтыс — пасада найвышэйшага жраца ў старажытнабалцкай рэлігіі. Сімвалам крывэ з'яўлялася скрыўленае жазло — крывуля, з каторай магла быць павязаная пасада Крывэ-крывейтэ. Найстарэйшай крыніцай, у якой сустракаецца гэты паняцце, з'яўляецца хроніка «Chronicon Terrae Prussiae»[1] Пятра з Дуйсбурга, дзе крывэ згадваецца ў главе «De yodalatria et ritu et moribus Pruthenorum». Паводле яе, крывэ меў рэзідэнцыю ў Ромуве, а пазней — у Вільні. Прусы ўшаноўвалі яго нібыта Папу Рымскага, а ўплыў рэлігійнай улады крывэ даходзіў да земляў літоўцаў і ліваў. Асноўным заняткам крывэ як святара было захоўванне вечнага агню. Разам з гэтым крывэ выконваў і функцыі суддзі.

Паводле звестак Сымона Грунау, крывэ быў акружаны колам падначаленых яму жрацоў-вайдэлойтаў. Калі крывэ меў цяжкую хваробу і не быў здольны выконваць свае абавязкі, ён спальваў сябе, пасля чаго вайдэлойты абіралі новага крывэ. Таксама ў «Прускай хроніцы» прыводзіцца спіс з 48 крывэ, які ахоплівае прамежак часу з 503 па 1265 год.[2]

Пасля заваёвы прускіх земляў Тэўтонскім ордэнам крывэ сышлі ў лясы, пазней некаторы час мелі рэзідэнцыю ў Вільні (Ліздзейка). Апошні крывэ Гінтаўт памёр у 1414 годзе.[3]

У 2002 годзе пасада была адноўлена рухам «Ромува». З 2002 па 2014 год яе займаў Ёнас Трынкунас, ад 2014 — Інія Трынкуненэ.

Зноскі

  1. Chronicon Terrae Prussiae, 1326. Mit kritischen Kommentaren von Max Toeppen nachgedruckt. // Scriptores Rerum Prussicarum: Die Geschichtsquellen der Preussischen Vorzeit bis zum Untergang der Ordensherrschaft. / Нhrsg. von Theodor Hirsch, Max Toeppen und Ernst Strehlke. Bd. 1. — Leipzig: Verlag von S. Hirzel, 1861 (Neudruck, 1965). — S. 53. — XIV, 819 s.
  2. Simon Grunau's Preussische Chronik. / Hrsg. von M. Perlbach, R. Philippi und P. Wagner. Bd. 1-3. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1876—1896. — §.11. — S. 26-28
  3. Narbutt T., Dzeje starozytne narodu Litewskiego. T. 1. Mitologia litewska. — Wilno: Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego, 1835. — S. 438