Дзіевас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзіевас (Дзіеўс, Дэйвс, літ. dievas, латыш. dievs, латг. dīvs, прус. deiws) — у балцкай міфалогіі вярхоўны бог, увасабленне светлага дзённага неба. Адно з найбольш архаічных балцкіх бостваў, у міфалогіі яго вобраз даволі аморфны, ён выступае як бог наогул, бог як такі (пазней балты назвалі гэтым імем і хрысціянскага Бога, «Дзіевас» пачало азначаць проста «бог»). Ад Неба-Каровы нарадзіў блізнят - сына і дачку, якія ўвасабляюць ўрадлівасць і земляробства, пазней паданне пра інцэст было заменена на міф пра двух братоў-блізнят і іх сястру[1][2].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Латышскі варыянт «Debestevs» (альбо «Debess tevs») робіць празрыстай этымалогію імя: яно паходзіць ад балцкага «Бацька-Неба», што сведчыць аб агульнаеўрапейскім атоесамліванні неба з мужскім пачаткам сусвету.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Ад балтаў гэтае імя трапіла і ў некаторыя рэгіёны Беларусі. Так, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці быў вядомы камень з назвай Дзево блюдас («блюда Бога»). Існуе гіпотэза аб тым, што і прыгоркі з назвай Дзявочая гара, якія сустракаюцца ў некаторых мясцінах Беларусі, маглі раней быць месцамі ўшанавання Дзіеваса, а пазней у выніку дээтымалагізацыі іх імёны былі ператлумачаны як Дзявочыя або Паненскія.

Зноскі

  1. СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ. Таццяна Шамякіна
  2. Lautenbachs J., Deews un welns, Riga, 1885; Biezais H., Die Himmlische Gцtterfamilie der alten Letten, Uppsala, 1972.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]