Крыжаўзвіжанская царква (Сухопаль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
52°39′27,9″ пн. ш. 24°10′20,8″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Сухопаль
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1903 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000652шыфр 113Г000652

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Брэсцкая вобласць)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўная царква ў Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, збудаваная ў 1903 годзе. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Надмагілле іерэя Паўла Балабушэвіча

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Царква збудаваная з цэглы на месцы старой драўлянай царквы, якая была заснавана меркавана ў канцы XVII стагоддзя[1]. Двойчы драўляны будынак згараў, а сучасны збудаваны з цэглы і асвечаны 26 кастрычніка 1903.

Храм дзейнічаў бесперапынна і за савецкім часам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай двух'яруснай званіцай над папярочным прытворам, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай з бакавымі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі гранёнага шатра званіцы (2 васьмерыкі над прамавугольным прытворам) і васьміграннага барабана над чатырохсхільным пакатым дахам асноўнага аб'ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы ў выглядзе прытвораў пад двухсхільнымі дахамі аформлены вуглавымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прамавугольнымі панэлямі. Лучковыя аконныя праёмы (у 2 ярусы ў асноўным аб'ёме) дэкарыраваны плоскімі ліштвамі. Аб'ёмы апяразаны прафіляванымі карнізамі, зубчастымі фрызамі, вуглавымі лапаткамі, слаістымі ў прасценках бакавых фасадаў асноўнага аб'ёму.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер

Прастора трапезнай адкрыта ў малітоўную залу шырокім арачным прасветам. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абраз 19 ст. «Спас Пантакратар».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4