Крыжаўзвіжанская царква (Жыровічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Крыжаўзвіжанская царква
53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жыровічы
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская
Архітэктурны стыль ракако
Дата пабудовы 1769 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 411Г000537шыфр 411Г000537
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыжаўзвіжанская царкваправаслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1769 годзе як уніяцкі храм-кальварыя ў стылі ракако, ва ўсходняй частцы манастыра на самым высокім месцы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква адназальная, са званіцай над уваходам, без вылучэння апсіды ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасцю і лёгкасцю 3-яруснай кампазіцыі. Плаўны пераход ярусаў забяспечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус — 4-гранная вежачка з фігурнай барочнай галоўкай. Падобная меншага памеру вежачка над алтарнай часткай. Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках і асветлена бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай аркадзе хоры з плаўна хвалістай лініяй парапета. Шматступенчатая (28 ступеней) аднамаршавая лесвіца займае палавіну будынка, мела ілюзорны працяг на перспектыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сцяны, што пашырала прастору інтэр’ера.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • “Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 214-216.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 193-194.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]