Богаяўленская царква (Жыровіцы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Богаяўленская царква
Жыровічы, Богаяўленская царква 1.jpg
53°00′53,3″ пн. ш. 25°20′45,87″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Навагрудская
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1672
Дата пабудовы 1672 год
Асноўныя
даты
1796перабудова
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 411Г000537шыфр 411Г000537
Стан дзейнічае

Богаяўленская царква (Гродзенская вобласць)
Богаяўленская царква
Богаяўленская царква

Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Богаяўленская царква пабудавана ў 1672 годзе на месцы другога з'яўлення цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая», ў цэнтры манастырскай тэрыторыі. У 1796 годзе храм быў поўнасцю перабудаваны ў стылі барока, разабраны фасад, прыбудаваны прытвор і хоры.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фігурны франтон царквы

Адносіцца да тыпу бязвежавых адназальных храмаў. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб'ёму. Уражанне вертыкальнай накіраванасці ствараецца паўкалонамі, вязкамі лапатак, крапаваным фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. Унутры ў залу храма выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-выпуклым парапетам. Пад царквой скляпеністая крыпта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 214—216.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 193.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]