Крынічнік выпрасаваны, Крынічнік зграбны[1] (Veronica polita)— аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік(Veronica) сямейства Трыпутнікавыя(Plantaginaceae).
Лісце на кароткіх хвосціках, круглява-сэрцападобнае да зваротнаяйкападобнага, 7-9 (10) мм даўжынёй, 6-7мм шырынёй, амаль трохкутнае, пры аснаванні ўсечанае, круглявае або сэрцападобнае, таўставатае, голае або рассеяна валасістае.
Кветкі па адной на доўгіх кветаножках, у пазухах звычайнага або трохі паменшанага лісця. Чашачка глыбока чатырохраздзельная. Вяночак інтэнсіўна блакітны або сіні, з пурпурным зевам 5-8мм у дыяметры, трохі даўжэй чашачкі або роўны ёй. Тычынкі карацей вяночка, выгнутыя.
Плод— каробачка, трохі ўздутая, амаль круглявая або пупышкападобная.
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II)
яшчэ 90 родаў
Зноскі
↑Киселевский А. И.Латино-русско-белорусский ботанический словарь.— Мн.: «Наука и техника», 1967.— С.139.— 160с.— 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Veronica didyma
Определитель высших растений Украины / Акад. наук Украинской ССР; Ин-т ботаники им. Н. Г. Холодного; Редкол.: Ю. Н. Прокудин, Д. Н. Доброчаева, Б. В. Заверуха, В. И. Чопик; Авт.: М. И. Котов, Ю. Н. Прокудин, А. И. Барбарич и др. — 2-е изд., стереот., с незначительными доп. и исправлениями. — К. : Фитосоциоцентр, 1999. — 548 с. — ISBN 966-7459-18-7.(руск.)