Перайсці да зместу

Крыптавечарына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фота афішы першай крыптавечарыны ў Мінску

Крыптавечарына (CryptoParty) — гэта глабальная ініцыятыва па азнаямленні шырокай грамадскасці[1] з асновамі практычнай крыптаграфіі, такімі як ананімная сетка Tor, вечарыны падпісвання ключоў, TrueCrypt, віртуальныя прыватныя сеткі.[2][3]

Як спадкаемца шыфрапанкаў 1990-х[4], крыптавечарына была прыдумана ў канцы жніўня 2012 года ў выпадковай Twitter-размове паміж аўстралійскімі прыхільнікамі прыватнасці (у тым ліку Эшэрам Вулфам, Asher Wolf) і экспертамі ў галіне камп’ютарнай бяспекі датычна прыняцця біля з папраўкамі ў заканадаўстве па кіберзлачынствах (2011)[5] і ўнясення законапраекта аб двухгадовым захаванні даных у гэтай краіне[6].

Самаарганізаваны DIY-рух («Зрабі сам»-рух) адразу пачаў вірусна распаўсюджвацца[7] з тузінам аўтаномных крыптавечарын у лічаныя гадзіны па гарадах Аўстраліі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі.[8] «Калі я прачнуўся раніцай, яны былі ўсюды», — кажа Вулф у інтэрв’ю.[9]

Шмат іншых вечарын было арганізавана і праведзена ў Чылі,[10] Нідэрландах, Гаваях, Азіі і г. д. Выкарыстанне Tor у Аўстраліі рэзка павысілася,[11] а лонданская крыптавечарына з 130 удзельнікамі, сярод якіх былі ветэраны руху «Акупіруй Лондан» (Occupy London), вымушана была перамясціцца з лонданскага хакерспэйса (London Hackspace) у кампус Google ва ўсходне-лонданскім тэхналагічным гарадку. Станам на сярэдзіну кастрычніка 2012 па ўсім свеце прайшло каля 30 крыптавечарын, некаторыя з іх рэгулярныя. У адзін і той жа дзень крыптавечарыны былі праведзены у Рэйк’явіку, Бруселі і Маніле.[12]

Крыптавечарына напачатку атрымала словы падтрымкі ад Фонду Электронных Межаў (Electronic Frontier Foundation[13]) і, меркавана, AnonyOps,[14] таксама яе падтрымалі выкрывацель Агенцтва Нацыянальнай Бяспекі (NSA) Томас Дрэйк, рэдактар Вікілікс Хэдэр Марш[15][16] і рэпарцёр часопіса Wired Квін Нортан.[17]

Эрык Х’юз, які за два дзесяцігоддзі да таго напісаў маніфест шыфрапанкаў, выступіў з пленарнай прамовай «Ізноў зробім персанальныя камп’ютары персанальнымі» (Putting the Personal Back in Personal Computers) на крыптавечарыне ў Амстэрдаме 27 верасня 2012 г.[18]

Марцін дэ Камінскі, заснавальнік Пірацкага Бюро (Piratbyrån), якое ў сваю чаргу заснавала Пірацкую Бухту (The Pirate Bay), лічыць крыптавечарыны найважнейшым грамадскім праектам у сучаснай крыптаграфіі.[19][20] Коры Доктараў ахарактарызаваў крыптавечарыну як мерапрыемства «накшталт маркетынгавай сустрэчы (Tupperware party) для тых, хто вывучае крыптаграфію».[21]

Першы чарнавік «Дапаможніка па арганізацыі крыптавечарыны» на 442 старонках (папяровая версія ёсць у продажы) быў складзены за тры дні сумеснага кніжнага спрынта[22] і выпушчаны 4 кастрычніка 2012 г. пад ліцэнзіяй СС-BY-SA. Кніга пастаянна падтрымліваецца ў актуальным стане.[23]

Напад і падзенне сайту

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку і траўні 2013 года галоўная вікістаронка руху крыптавечарын cryptoparty.org стала аб’ектам серыі спамерскіх атак, і, як вынік, сайт перастаў працаваць. Абарона супраць спам-атак была зроблена больш складанай, чым на другіх вікі. Спам-атакі таксама былі вынікам выкарыстання непрыдатных налад плагіна ConfirmEdit. Выкарыстанне плагіна SimpleCaptcha не рэкамендуецца аўтарамі ConfirmEdit («[…] выкарыстоўваўся на вельмі невялікай колькасці вікі па-за Фондам ВікіМедыя, бо, магчыма, ён (плагін) недастаткова эфектыўны»).[24]

Крыптавечарыны ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Першая крыптавечарына ў Мінску

Рух крыптавечарынак быў распачаты ў пачатку 2013 года Пірацкім Цэнтрам Беларусі. Першая крыптавечарына ў Беларусі прайшла ў Менску 5 лютага 2013 года і была прысвечана Дню Бяспечнага Інтэрнэта. На працягу года было праведзена каля 5 крыптавечарын,[25] на якіх тэарэтычна і практычна разглядаліся тэмы інтэрнэт-бяспекі, прыватнага інтэрнэта, шыфравання даных (пошты, паведамленняў, файлаў, дыскаў).

Агульны сайт крыптавечарын па ўсім свеце

  1. ↑ Privacy in Ubuntu 12.10: Full Disk Encryption | Electronic Frontier Foundation. Eff.org (6 лістапада 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  2. ↑ Pauli, Darren. Cryptoparty goes viral - Crypto - SC Magazine Australia - Secure Business Intelligence. Scmagazine.com.au (4 верасня 2012). Праверана 26 верасня 2012.
  3. ↑ The Woman Behind CryptoParty. Rferl.org. Праверана 20 лютага 2013.
  4. ↑ CryptoParty Like It's 1993. Techdirt (11 кастрычніка 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  5. ↑ Біль з папраўкамі ў заканадаўства па кіберзлачыннасці 2011 года: Cybercrime Legislation Amendment Bill 2011 – Parliament of Australia. Aph.gov.au. Праверана 26 верасня 2012.
  6. ↑ Your Data Is Safe With Nicola Roxon(недаступная спасылка). Newmatilda.com. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 26 верасня 2012.
  7. ↑ Ain't no party like a cryptoparty: privacy goes viral. YouTube (21 верасня 2012). Праверана 26 верасня 2012.
  8. ↑ Crypto Partys: Eins ist unsicher: Unsere Daten - Debatten. FAZ. Праверана 20 лютага 2013.
  9. ↑ Pauli, Darren. Cryptoparty goes viral - Crypto - SC Magazine Australia - Secure Business Intelligence. Scmagazine.com.au (4 верасня 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  10. ↑ entodaspartes.net representando | Just another WordPress site. Entodaspartes.org. Праверана 20 лютага 2013.(недаступная спасылка)
  11. ↑ Tor Metrics Portal: Users(недаступная спасылка). Metrics.torproject.org. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 20 лютага 2013.
  12. ↑ Name. Cryptoparties Teach Data Privacy To The Public | Cryptoparty Sydney | SBS World News(недаступная спасылка). Sbs.com.au. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 20 лютага 2013.
  13. ↑ cryptopartymelb. Message from EFF. YouTube. Праверана 26 верасня 2012.
  14. ↑ cryptopartymelb. Message from AnonyOps. YouTube. Праверана 26 верасня 2012.
  15. ↑ Marsh, Heather. CryptoParty Melbourne. GeorgieBC's Blog. Праверана September 22, 2012.
  16. ↑ 0.00. cryptoparty's sounds on SoundCloud - Hear the world’s sounds. Soundcloud.com (23 верасня 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  17. ↑ 0.00. cryptoparty's sounds on SoundCloud - Hear the world’s sounds. Soundcloud.com (23 верасня 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  18. ↑ Twitter / DrWhax: I might as well reveal the. Twitter.com (27 верасня 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  19. ↑ Cryptoparty-Bewegung: Die Cypherpunks sind zurück - SPIEGEL ONLINE. Spiegel.de (25 красавіка 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  20. ↑ Google Translate. Translate.google.com. Праверана 20 лютага 2013.
  21. ↑ Cory Doctorow at 10:00 am Fri, Oct 12. CryptoParty: like a Tupperware party for learning crypto. Boing Boing. Праверана 20 лютага 2013.
  22. ↑ CryptoParty Like It's 1993. Techdirt (11 кастрычніка 2012). Праверана 20 лютага 2013.
  23. ↑ CryptoPartyHandbook(недаступная спасылка). CryptoParty (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2013. Праверана 20 лютага 2013.
  24. ↑ ConfirmEdit, Mediawiki extension. mediawiki.org 15-06-2013. Retrieved 23-06-2013
  25. ↑ CryptoParty Site.