Крыпта-пахавальня Радзівілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крыпта Радзівілаў)

Крыпта-пахавальня Радзівілаў — пахавальня роду Радзівілаў у крыпце касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Крыпта Радзівілаў — трэцяя па колькасці дынастычных пахаванняў у Еўропе пасля Габсбургаў у Капуцынеркірхе і Бурбонаў у Сен-Дэні.

Пахавальная крыпта Радзівілаў

Найбольш старажытныя саркафагі знаходзяцца бліжэй да ўвахода. Самае першае пахаванне пад касцёлам датавана 1616 годам, а апошняе — 1936 годам, калі тут быў пахаваны апошні ардынат Нясвіжа Альбрэхт Антоні Радзівіл. У крыпце на сённяшні дзень знаходзіцца алтар Нявіннага Зачацця, 70 саркафагаў, адзін з іх — рытуальны, адна канопа і адна урна з прахам нашчадка нясвіжскай лініі Антонія Радзівіла, прывезеная з Лондана 8 чэрвеня 2000 года. У пачатку XX стагоддзя большасць трун крыпты была змешчана ў бярозавыя саркафагі[1].

Асобнае месца займае труна з нявызначанымі рэшткамі, якія могуць належаць кухару Радзівіла Сіроткі Я. Гермаку або А. Скарульскаму, які стварыў арган для касцёла. Абодва вандравалі з Радзівілам Сіроткам і ў 1583 годзе былі пасвячоны ў рыцары ордэна Труны Гасподняй[1].

25 кастрычніка 1926 года Юзаф Пілсудскі (1867—1935) паклаў ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя Станіслава Радзівіла (1880—1920), які быў ад’ютантам Пілсудскага ў і загінуў у час польска-савецкай вайны. Гэтае мерапрыемства было повадам прыезду Пілсудскага ў Нясвіж для важнай сустрэчы з «віленскімі кансерватарамі».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]