Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альбрэхт Антоній Вільгельм Радзівіл
Albrycht Antoni Radziwill (ABA) (1885-1935).JPG
POL COA Radziwiłł.svg
герб «Трубы»
сцяг
16-ы Ардынат на Нясвіжы
Папярэднік: Юры Фрэдэрык Радзівіл
Пераемнік: Леан Уладзіслаў Радзівіл
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 30 кастрычніка 1885(1885-10-30)
Смерць: 18 снежня 1935(1935-12-18) (50 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Юрый Фрыдэрык Радзівіл[d]
Маці: Марыя Разалія з Браніцкіх[d]
Жонка: Дораці Паркер Дзікан
Дзеці: Альжбета Радзівіл

Альбрэхт РАДЗІВІЛ (Антоній Альбрэхт Вільгельм Радзівіл; 30.10.1885, Берлін — 18.12.1935), палітычны дзеяч.

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Ежы Фрыдэрыка Радзівіла (1860—1914), ардыната нясвіжскага і клецкага.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 г. скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу.

Маёнтак[правіць | правіць зыходнік]

У 1914 г. атрымаў ва ўласнасць Нясвіжскую і Клецкую ардынацыі. Яго малодшы брат Леан Уладзіслаў Радзівіл у 1935—1939 гг. быў апошнім ардынатам нясвіжскім і клецкім.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Фінансаваў стварэнне польскіх вайсковых часцей расійскай арміі, у 1917 г. — 1-ы польскі корпус Юзафа Доўбар-Мусніцкага.

Пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ездзіў у (маі ?) 1918 г. разам з Раманам Скірмунтам у Берлін і Швейцарыю забяспечыць ёй падтрымку[1].

У лютым-кастрычніку 1919 г. падхарунжы 12-га палка польскіх уланаў.

У міжваеннай Польшчы стаў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў» — манархічна-кансерватыўнай групоўкі, якая складалася з ліку землеўладальнікаў Заходняй Беларусі. З 1922 г. фінансаваў віленскую газету «Słowo» («Слова»), дзе ў тым ліку публікаваліся матэрыялы па гісторыі і сучасным стане Нясвіжа. Стаў віцэ-прэзідэнтам Саюза абаронцаў «крэсаў усходніх».

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Альбрэхт Радзівіл памёр у Варшаве, пахаваны ў Нясвіжы.

Зноскі

  1. Roszkowski, W. Radziwiłł Antoni Albrecht Wilhelm (1885—1935)... С. 134.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Roszkowski, W. Radziwiłł Antoni Albrecht Wilhelm (1885—1935) / W. Roszkowski // Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1987. — T. XXX. z.1 — S. 134—135.
  • Шышыгіна-Патоцкая, К. Я. Нясвіж і Радзівілы. 2-е выд. Мн., 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]