Абацтва Сен-Дэні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Абацтва Сен-Дэні
Saint-Denis - Basilique - Extérieur façade ouest.JPG
48°56′08″ пн. ш. 2°21′35″ у. д.HGЯO

Абацтва Сен-Дэні (фр.: Abbaye de Saint-Denis) — бенедыкцінскае абацтва ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, галоўны манастыр сярэдневяковай Францыі.

У I стагоддзі на гэтым месцы існавала рымскае паселішча пад назвай Катуліяк. Паводле падання, сюды, з адсечанай галавой у руках, прыйшоў з Манмартра першы біскуп Парыжа святы Дыянісій Парыжскі (часта атаясамляецца з Дыянісіем Арэапагітам).

У 475 г., з блаславення святой Жэнеўевы над магілай святога пабудавалі першую базіліку. Пры каралю Дагаберы I тут быў заснаваны манастыр бенедыкцінаў, і ў 630 г. базіліка была перабудавана і стала галоўным храмам манастыра.

Найбольшага росквіту абацтва дасягнула ў часы абата Сугерыя, пры ўдзеле якога ў 1137—1144 гг. была пабудавана манастырская царква — першы будынак у гатычным стылі, які аказаў уплыў на развіццё готыкі ў Францыі. У пачатку XIII ст. Людовік IX Святы загадаў перанесці ў базіліку прах сваіх папярэднікаў і стварыць для іх надмагіллі. З гэтага моманту царква служыла магільным склепам французскіх каралёў. Абацтва, дзе пахаваны амаль усе (за выключэннем трох чалавек) каралі Францыі, а таксама члены іх сем’яў, часта называюць «каралеўскі некропаль Францыі».

Грабніцы[правіць | правіць зыходнік]

Грабніца Карла Мартэла.
Грабніцы Генрыха I (на заднім плане), Роберта II, Іаан I і Іааны II
Грабніца Генрыха II і яго жонкі Кацярыны Медычы.
Грабніца Філіпа IV.

Каралі[правіць | правіць зыходнік]

У базіліцы пахаваны ўсе каралі Францыі, акрамя трох, а таксама некалькі іншых манархаў. Рэшткі каралёў, якія памерлі да ўзвядзення абацтва, былі перанесены з разбуранага абацтва Сен-Жэнеўеў. Некаторыя з іх:

Іншыя манархавы і знатныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]