Крыпта-пахавальня Радзівілаў
Крыпта-пахавальня Радзівілаў — пахавальня роду Радзівілаў у крыпце касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Крыпта Радзівілаў — трэцяя па колькасці дынастычных пахаванняў у Еўропе пасля Габсбургаў у Капуцынеркірхе і Бурбонаў у Сен-Дэні.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/%D0%9D%D1%8F%D1%81%D0%B2%D1%96%D0%B6._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%A6%D0%B5%D0%BB%D0%B0._%D0%9F%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%82%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB%D0%B0%D1%9E._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82.jpg/220px-%D0%9D%D1%8F%D1%81%D0%B2%D1%96%D0%B6._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%A6%D0%B5%D0%BB%D0%B0._%D0%9F%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%82%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B2%D1%96%D0%BB%D0%B0%D1%9E._%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82.jpg)
Найбольш старажытныя саркафагі знаходзяцца бліжэй да ўвахода. Самае першае пахаванне пад касцёлам датавана 1616 годам, а апошняе — 1936 годам, калі тут быў пахаваны апошні ардынат Нясвіжа Альбрэхт Антоні Радзівіл. У крыпце на сённяшні дзень знаходзіцца алтар Нявіннага Зачацця, 70 саркафагаў, адзін з іх — рытуальны, адна канопа і адна урна з прахам нашчадка нясвіжскай лініі Антонія Радзівіла, прывезеная з Лондана 8 чэрвеня 2000 года. У пачатку XX стагоддзя большасць трун крыпты была змешчана ў бярозавыя саркафагі[1].
Асобнае месца займае труна з нявызначанымі рэшткамі, якія могуць належаць кухару Радзівіла Сіроткі Я. Гермаку або А. Скарульскаму, які стварыў арган для касцёла. Абодва вандравалі з Радзівілам Сіроткам і ў 1583 годзе былі пасвячоны ў рыцары ордэна Труны Гасподняй[1].
25 кастрычніка 1926 года Юзаф Пілсудскі (1867—1935) паклаў ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя Станіслава Радзівіла (1880—1920), які быў ад’ютантам Пілсудскага ў і загінуў у час польска-савецкай вайны. Гэтае мерапрыемства было повадам прыезду Пілсудскага ў Нясвіж для важнай сустрэчы з «віленскімі кансерватарамі».
-
Галерэя крыпты
-
Юзаф Пілсудскі кладзе ордэн «Virtuti Militari» IV класа на саркафаг з рэшткамі князя Станіслава Радзівіла (1880—1920) у крыпце-пахавальні князёў Радзівілаў у Фарным касцёле Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы. 25 кастрычніка 1926 г.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крыпта-пахавальня Радзівілаў
- Аудроне Вишняускене. МАВЗОЛЕЙ КНЯЗЕЙ РАДЗИВИЛЛОВ В КОСТЕЛЕ БОЖЬЕГО ТЕЛА В НЕСВИЖЕ