Крысціна Сяргееўна Ільчанка
| |
Поўнае імя | Крысціна Сяргееўна Ільчанка |
Арыгінальнае імя | руск.: Кристина Сергеевна Ильченко |
Нарадзілася |
17 ліпеня 1993 (29 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Рост/Вага | 169 см / 55 кг |
![]() |
Крысці́на Сярге́еўна І́льчанка (нар. 17 ліпеня 1993, Лабытнангі) — беларуская біятланістка, якая мае таксама расійскае грамадзянства, майстар спорту Расіі. Удзельніца Кубка свету па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі. Трохразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне сярод юніёраў.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступленні ў Расіі[правіць | правіць зыходнік]
У дзяцінстве займалася лыжнымі гонкамі, пазней перайшла ў біятлон, трэніравалася ў ДЮСШ горада Лабытнангі пад кіраўніцтвам Хаміта Файзрахманавіча Ахатава. У юніёрскім узросце пераехала ў Цюмень і стала прадстаўляць Цюменскую вобласць, трэніравалася ў Сяргея Сяргеевіча Шастова і Леаніда Аляксандравіча Гур’ева[1]. Доўгі час удзельнічала толькі ва ўнутрырасійскіх спаборніцтвах (у зімовым біятлоне) і не магла прабіцца ў зборную Расіі.
На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2014 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Нове-Места-на-Мораве, дзе ўдзельнічала ў юніёрскай катэгорыі, заняла 14-е месца ў спрынце і дзевятае — у гонцы пераследвання. Таксама прымала ўдзел у зімовай Універсіяды 2015 года, дзе пасля 26-га месца ў спрынце паднялася на шостае месца ў гонцы пераследвання, а ў мас-старце была 15-й.
У дарослых спаборніцтвах прымала ўдзел у чэмпіянаце і Кубку Расіі, была адной з самых хуткасных спартсменак на гэтых спаборніцтвах, але адрознівалася недакладнай стральбой. Па выніках сезона 2014/15 заняла месца ў трэцім дзясятку рэйтынгу СБР. Адзіны свой медаль чэмпіянату Расіі заваявала ў 2015 годзе ў гонцы патрулёў у складзе каманды Цюменскай вобласці.
У летнім біятлоне Ільчанка выступала больш удала. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2013 года ў Форні-Авольтры яна заваявала золата ў змешанай эстафеце і бронзу ў гонцы пераследвання. На наступным юніёрскім чэмпіянаце, у 2014 годзе ў Цюмені, Крысціна заваявала два залатыя медаля — у спрынце і пераследванні, а таксама срэбра ў змяшанай эстафеце.
Выступленні ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Восенню 2015 года Ільчанка прыняла прапанову выступаць за зборную Беларусі[2], куды яе запрасіў былы настаўнік расійскай зборнай Уладзімір Каралькевіч. У лістападзе 2015 года спартсменка дэбютавала ў спаборніцтвах Кубка IBU на этапе ў Ідры, а праз тыдзень ўпершыню прыняла ўдзел у гонцы Кубка свету.
На дадзены момант лепшым вынікам у кар’еры Ільчанкі з’яўляецца 43-е месца ў гонцы пераследвання на этапе Кубка свету 2016/17 у Осла. У Кубку IBU яе лепшы вынік — 9-е месца ў гонцы пераследвання на этапе ў Мартэлі.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася ў Цюменскім нафтагазавым універсітэце і Цюменскім дзяржаўным універсітэце, у 2015 годзе перайшла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Удзел у Чэмпіянатах Еўропы[правіць | правіць зыходнік]
Год | Месца правядзення | Інд | Спр | Пр | Эст | МС | Зм |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2016 | ЧЕ ![]() |
НП | 34 | 37 | НП | — | 12 |
2017 | ЧЕ ![]() |
64 | 42 | 39 | НП | НП | 9 |