Крыштаф Антоні Абрынскі
| Крыштаф Антоні Абрынскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Харытон[d] | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Астафій Храптовіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Міхал Леан Абуховіч | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ян Мяжэнскі[d] | ||||||
| Пераемнік | Самуэль Францішак Вільчак[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць | не раней за 22 студзеня 1665 і не пазней за 2 лютага 1665 | ||||||
| Род | Абрынскія[d] | ||||||
| Бацька | Андрэй Абрынскі[d] | ||||||
| Жонка | Ганна са Швыкоўскіх[d][1] і Крысціна з Чапскіх[d][2] | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Крыштаф Антоній Абрынскі, Хрыстафор Абрынскі (? — да 13 лютага 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Харытон», сын Андрэя, новагародскага земскага суддзі.
Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (каля 1637 г.), разам з Жыгімонтам Каралем Радзівілам выехаў у Італію, дзе запісаўся на юрыдычны факультэт Падуанскага ўніверсітэта (1641). Вярнуўся, відаць, у 1642.
Каралеўскі сакратар, пісар дэкрэтавы літоўскі (1650—1660), падстолі ваўкавыскі (1653), ротмістр казацкай харугвы ў вялікалітоўскім войску (1653—1654), падкаморы новагародскі прыкладна з 1655 г.; пасол на соймы 1648, 1652, 1655, 1659, 1661, 1662 гадоў.
У 1651 сакратар пасольства Піліпа Абуховіча ў Маскву. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Аліўскага міру (1660) са Швецыяй. Валодаў маёнткамі Бярдова (Бярдоўка) і Ятра (Ятра Обрынская) у Новагародскім павеце.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Абрынскі Крыштоф Антоній // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 198. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 372. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 156. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3