Жыгімонт Караль Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жыгімонт Караль Радзівіл

Жыгімонт Караль Радзівіл (4 снежня 1591, Нясвіж — 5 лістапада 1642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат.

З роду Радзівілаў. Сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі».

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, універсітэце Балонні. У 1612 уступіў у рыцарскі Мальтыйскі ордэн і ваяваў з туркамі ў Міжземнамор'і. Бацька заснаваў для яго Сталовіцкую камандорыю ордэна ў складзе маёнткаў Сталовічы і Пацейкі ў Навагрудскім ваяв. Удзельнічаў у бітве з туркамі 1621 пад Хацінам. Падчас Трыццацігадовай вайны 1618-48 з 1622 у арміі Габсбургаў ваяваў супраць пратэстанцкіх нямецкіх князёў, з 1623 камандуючы кавалерыяй Рэчы Паспалітай у імперскім войску. У 1625 узначаліў таксама Пазнаньскую камандорыю Мальтыйскага ордэна. На вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600-29 у 1628 выставіў уласны полк. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632-34. Крайчы ВКЛ у 1633-38, падчашы ВКЛ у 1638-42, ваявода новагародскі з 1642; пасол на сеймы 1625, 1626, 1632, 1633, 1635, 1637, 1639. Збудаваў у Сталовічах касцёл Яна Хрысціцеля з мураваным «ларэтанскім домікам» Дзевы Марыі, у іншых сваіх уладаннях — 4 уніяцкія царквы, касцёл у Дзераўной, шпіталі ў Сталовічах і Крошыне. У канцы жыцця падтрымліваў каралеўскі план арганізацыі ў Рэчы Паспалітай асобнага прыярату Мальтыйскага ордэна, які меўся ўзначаліць. Памёр у Італіі.

Меў Дзераўную, Хатаву, Крошын, Калдычэва і Бярозавец у Новагародскім ваяводстве, Шыдловец у Польшчы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.