Крыштаф Дамінік Пузына
Выгляд
Крыштаф Дамінік Пузына | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Стэфан Тызенгаўз | ||||||
Пераемнік | Юрый Станіслаў Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Самуэль Лазовы | ||||||
|
|||||||
Смерць | 2 лістапада 1731 | ||||||
Род | Пузыны | ||||||
Бацька | Андрэй Пузына | ||||||
Маці | Еўфрасіння Хжанстоўская | ||||||
Жонка | Эстэра Эберт | ||||||
Дзеці | Людвік, Ежы Міхал, Антоні | ||||||
Адукацыя |
Крыштаф Дамінік Пузына (? — 2 лістапада 1731) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Падстолі ўпіцкі ў 1695 і староста ў 1696—1720, мсціслаўскі кашталян з 1722 і ваявода з 1730.
Пасол на соймы 1696, 1697, 1712-1713, 1718, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1727.
Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 камандаваў харугвамі літоўскага войска, падтрымліваў Аўгуста II.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат вялікага літоўскага пісара Міхала Пузыны. Ажаніўся з Эстэрай Эберт, меў сыноў Людвіка (староста міхалішскі), Ежага Міхала і Антонія (абодва былі старостамі ўпіцкімі).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Пузыны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 475. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Пузынаў Архівавана 6 кастрычніка 2015.