Крыштаф Цеханавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыштаф Цеханавецкі
POL COA Dąbrowa.svg
Герб «Дуброва»
Ваявода менскі
1655
Папярэднік: Крыштаф Рудаміна-Дусяцкі
Пераемнік: Ян Себасцьян Кэнштарт
 
Смерць: 1655(1655)
Род: Цеханавецкія
Бацька: Станіслаў Цеханавецкі
Жонка: Антанеля з Друцкіх-Горскіх
Дзеці: Мікалай Валерыян, Самуэль Казімір, Альбрэхт Канстанцін, Міхал, Дамінік Уладзіслаў

Крыштаф Цеханавецкі (? — 1655) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Займаў розныя пасады ў Мсціслаўскім ваяводстве, быў паслядоўна мсціслаўскім падстолім, стольнікам і земскім суддзём. Каля 1650 атрымаў Мсціслаўскае староства, а 22 сакавіка 1653 дасягнуў сенатарской годнасці, атрымаўшы прызначэнне мсціслаўскім кашталянам, у 1655 ваявода менскі. Трымаў нягродавыя староствы: Хаслаўскае, Міхалоўскае, Параднінскае, Радамльскае.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З роду Цеханавецкіх герба «Дуброва», сын Станіслава, стольніка аршанскага. Жанаты з Антанеляй Друцкай-Горскай, меў пяць сыноў: Мікалая Валерыяна, Самуэля Казіміра, Альбрэхта Канстанціна, Міхала і Дамініка Уладзіслава.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]