Перайсці да зместу

Мсціслаўскае староства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мсціслаўскае староства
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у Мсціслаўскае ваяводства
Староста гл. Мсціслаўскія старосты
Час існавання XVI ст. — 1772

Мсціслаўскае гродавае староства — дзяржаўнае ўладанне ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.

Створана неўзабаве па пераходзе ў 1526 годзе Мсціслаўскага княства ў непасрэднае ўладанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога.

Паводле люстрацый 1738 і 1765 гадоў у склад староства ўваходзілі Мсціслаў, Радамля і вёскі Беразетня, Парадніна, Будзін, Лукавая і Слабодка. Такім чынам, староства было невялікім.[1]

  1. Мацук 2019, с. 207.