Крэпасць Амбер
Выгляд
| Славутасць | |
| Крэпасць Амбер | |
|---|---|
| | |
| 26°59′09″ пн. ш. 75°51′03″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата заснавання | 1592 |
| Матэрыял | пясчанік |
| Сайт | tourism.rajasthan.gov.in/… |
Амбе́р, або Аме́р (хіндзі: आमेर दुर्ग) — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне ў індыйскім штаце Раджастхан. У нашы дні ўваходзіць у склад горада Джайпур.
Пабудавана ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. на месцы больш старажытнага ўмацавання XI ст. Да заснавання Джайпура з'яўлялася ваенным і адміністрацыйным цэнтрам дзяржавы раджпутаў. Падзелена на чатыры сектары, кожны з якіх мае асобную браму і двор. Складанай часткай крэпасці з'яўляецца Шыш-Махал, былая рэзідэнцыя амберскіх манархаў. Асноўны будаўнічы матэрыял — жоўты пясчанік. Акрамя таго, для дэкарацый выкарыстоўваліся мармур і граніт.
Амбер — адна з найбольш вядомых славутасцяў Джайпура. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэпасць Амбер- Афіцыйны сайт
