Джайпур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Джайпур
Jaipur, जयपुर
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1727
Плошча
645 км²
Вышыня цэнтра
431 м
Насельніцтва
6663971 чалавек (2011)
Шчыльнасць
3978 чал./км²
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+91-141
Паштовыя індэксы
302001[1]
Аўтамабільны код
RJ-14[2]
Афіцыйны сайт
Джайпур на карце Індыі
Джайпур (Індыя)
Джайпур
Джайпур (Індыя)
Джайпур

Джайпур (англ.: Jaipur, раджастхані: जयपुर) — горад на захадзе Індыі, сталіца штата Раджастхан. Насельніцтва (2011 г.) — 6 663 971 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Джайпур быў заснаваны ў 1727 г. раджам Дхундхарам Савам Джай Сінгхам II, гаспадаром Амберскай дзяржавы. Горад загадзя праектаваўся бенгальскім архітэктарам Від’ядхарам Бхатачар’ям (16931751 гг.) згодна прынцыпам тагачасных матэматыкі і астралогіі. У пабудове гарадскога палаца дапамогу аказваў брытанскі ваенны інжынер С. С. Джэкаб. Цэнтральная частка ўзводзілася з ружовага пясчаніка і фарбавалася ў ружовы колер, з-за што атрымала назву «ружовага горада».

У XIX ст. планавае будаўніцтва актыўна працягвалася. З гэтай мэтай у 1868 г. была адчынена спецыяльная школа мастацтваў. Акрамя таго, у Джайпуры працавала дзве іншыя вышэйшыя школы — вывучэння санскрыта і для жанчын.

У 1949 г. Джайпур стаў афіцыйнай сталіцай Раджастхана.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць Джайпура спецыялізавана на перапрацоўцы бавоўны, натуральнай скуры, драўніны, вытворчасці тканін, вопраткі, абутку, мэблі і г. д. За 6 км ад горада пабудаваны экспартны парк, які ўключае некалькі прамысловых зон і зону развіцця IT[3]. Важную ролю ў эканомікцы адыгрывае турызм. Згодна выданню Condé Nast Traveller, гэта сёмы па прывабнасці для падарожнікаў горад Азіі[4].

Зноскі

  1. Jaipur Pin Codeгеаграфічная карта. Праверана 2 чэрвеня 2018.
  2. Rajasthan RTO code Праверана 2 чэрвеня 2018.
  3. Sitapura at Jaipur(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2015. Праверана 8 жніўня 2015.
  4. Jaipur Seventh Best Tourist Destination In Asia

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]