Ксанаду (Тытан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Светлая вобласць — мясцовасць Ксанаду

Ксанаду (Занаду, Xanadu) — мясцовасць на спадарожніку Сатурна Тытане, якая мае светлы колер на мультыспектральных здымках.

Упершыню гэтая мясцовасць (параўнальная па велічыні з Аўстраліяй) была ідэнтыфікаваная на здымках тэлескопа Хабл у 1994 годзе. Здымкі Касіні, зробленыя ў красавіку 2006 года, дэманструюць «выразныя сляды таго, што на Зямлі магло б быць рэчышчамі рэк», а таксама «пагоркі, дзюны, даліны». На думку спецыялістаў НАСА, гаворка можа ісці аб мясцовасці, асаблівасці якой сфармаваліся дзякуючы руху патокаў вадкага метану[1].

Ксанаду з'яўляецца ўзвышшам і, імаверна, мае больш чысты лёд на сваёй паверхні.

Назва Ксанаду паходзіць ад імя райскага месцы, апісанага ў паэме Сэмюэля Тэйлара Колрыджа «Кубла Хан»[2](Шанду, летняй рэзідэнцыі імператара Хубілая).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]