Ктэсій
Ктэсій Кнідскі | |
Κτησίας ο Κνίδιος | |
Дата нараджэння | невядома |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | IV стагоддзе да н.э. |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач, гісторык, пісьменнік |
Навуковая сфера | Гісторыя, геаграфія |
Ктэ́сій Кні́дскі (грэч.: Κτησίας ο Κνίδιος) — старажытнагрэчаскі гісторык другой паловы V — пачатак IV стст. да н.э.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дакладная дата нараджэння Ктэсія не вядомая, але існуе абгрунтаваная здагадка, што ён нарадзіўся каля 441 года да н.э.[1]. Будучы гісторык быў выхадцам г. Кніда — спартанскай калоніі ў Малой Азіі.
Пасля Ктэсій у якасці палоннага апынуўся ў Персіі, пра што паведамляе Дыядор Сіцылійскі[2]. Тут ён пражыў 17 гадоў, частку з якіх правёў пры двары цара з дынастыі Ахеменідаў Артаксеркса II[3], з'яўляючыся яго асабістым урачом. Ктэсій карыстаўся асаблівым даверам з боку маці Артаксеркса — Парысатыды[4]. Ён суправаджаў Артаксеркса ў 401 г. да н.э. у паходзе супраць Кіра Малодшага (гл. бітва пры Кунаксе).
У 399—397 гг. да н.э. Ктэсій (паводле яго ўласнага сцвярджэння — якое высмеяў у «Параўнальных жыццяпісах» Плутарх) выступаў у якасці пасродніка ў перамовах паміж Артаксерксам і афінскім военачальнікам Конанам, які камандаваў у той перыяд флотам кіпрскага цара Эвагора I.
У 397 г. да н.э. Ктэсій вярнуўся ў родны Кнід, дзе і напісаў свае гістарычныя сачыненні.
Сачыненні Ктэсія[правіць | правіць зыходнік]
Ктэсію належыць цэлы шэраг сачыненняў (гл. ніжэй), галоўным і найбольш вядомым з якіх з'яўляецца так званая «Персіка» (грэч.: Περσικά), гэта значыць «Кніга пра Персія», або «Персідская гісторыя». Акрамя таго, Ктэсію належалі наступныя сачыненні, ад якіх (за выключэннем «Індыкі») не захавалася нічога, акрамя згадванняў пра іх існаванне ў пазнейшых аўтараў:
- «Індыка» (грэч.: ̉Ινδικά) — сачыненне, прысвечанае Індыі, уяўляе сабой запіс паведамленняў персідскіх інфарматараў Ктэсія пра гэту краіну;
- «Пра горы» (грэч.: Περὶ ὀρῶν);
- «Перыпл Азіі» (грэч.: Περίπλους Ἀσίας);
- «Пра даніну, якая збіраецца ў Азіі» (грэч.: Περὶ τῶν κατὰ τὴν Ἀσίαν φόρων);
- «Пра рэкі» (грэч.: Περί ποταμων).
Тэксты і пераклады сачыненняў Ктэсія[правіць | правіць зыходнік]
- Ctesiae Cnidi Operum reliquae // Fragmenta collegit, textum e codd. recognovit, prolegomenis et perpetua annotatione instruxit indicesque adiecit J. Ch. F. Baehr. Francofurti ad Moenum, 1824.
- В серии «Collection Budé»: Ctésias de Cnide. La Perse — L'Inde — Autres fragments. Texte établi, traduit et commenté par D. Lenfant. 2004. CCVII, 640 p. ISBN 978-2-251-00518-8
- Ктесий. О Персии (отрывок). Об Индии [в пересказе Фотия] // Древний Восток в античной и раннехристианской традиции. М.: Ладомир. 2007. С. 31-38.
- Nichols A. The complete fragments of Ctesias of Cnidus: translation and commentary with an introduction. Diss. Gainesville 2008; online).
- Jan P. Stronk: Ctesias' Persian History. Part I: Introduction, Text, and Translation, Wellem Verlag, Düsseldorf, 2010 (ISBN 978-3-941820-01-2).
- Ctesias' History of Persia. Tales of the Orient. Lloyd Llewellyn-Jones and James Robson. Routledge, 2010. 253 p. (Routledge Classical Translations)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пьянков И. В. Восточные сатрапии державы Ахеменидов в сочинении Ктесия. М., 1966.
- Пьянков И. В. Средняя Азия в известиях античного историка Ктесия (текст, перевод, примечания). Душанбе, 1975.
- Brown T. S. Suggestions for a Vita of Ctesias of Cnidus // Historia. 1978. Bd. 27. S. 1—19.
- Jacoby F. Ktesias (7) // Pauly’s Real-Encyclopädie der classischen Altertumswissenschaft. Suppl. Hft. 2. 1913. S. 2033.
- Karttunen K. Ctesias in Transmission and Tradition // Topoi. 1997. 7. 2. P. 635—645.
- Mc Crindle J.W. Ancient India as Described by Ctesias the Cnidian. Calcutta — London, 1882.
- Margareta M. Berktold, Birgit Gufler, Irene Huber, Inge Klingler: Ktesias-Bibliographie
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Артыкул пра Ктэсія, яго творы на сайце ancientrome.ru
- Артыкул пра Ктэсія ў «Encyclopædia Britannica»
- Артыкул пра Ктэсія ў «Encyclopædia Iranica»
|