Кубак Беларусі па хакеі з шайбай
Кубак Рэспублікі Беларусь па хакеі са шайбай[1] (з 2013 — Кубак Руслана Салея) — штогадовы турнір для каманд па хакеі з шайбай, які праводзіць Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь. Разыгрываецца з 2002 года. Як правіла, праводзіцца ў канцы жніўня перад стартам рэгулярнага чэмпіянату Экстралігі у якасці размінкавага турніру.
Рэгламент
[правіць | правіць зыходнік]У розыгрышы Кубка бяруць удзел каманды беларускага чэмпіянату. У 2005 годзе ў Кубку ўдзельнічала таксама маладзёжная зборная Беларусі, а ў 2010 — каманда МХЛ «Мінскія зубры».
Турнір праводзіцца ў два этапы. На першым этапе каманды дзеляцца на дзве падгрупы згодна вынікам папярэдняга чэмпіянату экстралігі. Каманды гуляюць у падгрупах па кругавой сістэме ў адзін круг, пасля чаго пераможцы падгруп разыгрываюць Кубак у адзіным фінальным матчы. Фінал праходзіць на пляцоўцы каманды, якая набрала больш ачкоў на першым этапе. У сезонах 2004/2005, 2006/2007, 2007/2008 гадоў праводзіў агульны групавы турнір, пасля чаго ў фінале сустракаліся каманды, якія занялі два першых месцы. У розыгрышах 2003—2006 гадоў фінал складаўся з двух матчаў.
Спіс прызёраў
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Чэмпіён | 2-е месца | Лік |
|---|---|---|---|
| 2002 | Керамін Мінск | Гомель | 3:2 |
| 2003 | Гомель | Керамін Мінск | 5:4, 4:2 |
| 2004 (вясна) | Гомель | Керамін Мінск | 0:1, 5:2 |
| 2004 (лета) | Юнацтва-Мінск | Гомель | 3:1, 4:0 |
| 2005 | Дынама Мінск | Хімвалакно Магілёў | 3:1, 3:1 |
| 2006 | Дынама Мінск | Керамін Мінск | 3:0, 1:1 |
| 2007/2008 | Гомель | Керамін Мінск | 4:2 |
| 2008/2009 | Керамін Мінск | Юнацтва-Мінск | 6:5 |
| 2009/2010 | Юнацтва-Мінск | Керамін Мінск | 3:1 |
| 2010/2011 | Юнацтва-Мінск | Металург-Жлобін | 4:1 |
| 2011/2012 | Металург-Жлобін | Юнацтва-Мінск | 2:1 |
| 2012/2013 | Гомель | Металург-Жлобін | 3:2 |
| 2013/2014 | Юнацтва-Мінск | Металург-Жлобін | 6:0 |
| 2014/2015 | Нёман Гродна | Юнацтва-Мінск | 5:0 |
| 2015/2016 | Юнацтва-Мінск | Дынама-Маладзечна | 1:0, 0:0 |
| 2016/2017 | Нёман Гродна | Юнацтва-Мінск | 4:5, 4:1 |
| 2017/2018 | Гомель | ||
| 2018/2019 | Нёман Гродна | ||
| 2020 | Юнацтва-Мінск | ||
| 2021 | Дынама Мінск | ||
| 2022 | Віцебск | Гомель | 2:1 |
| 2023 | Шахцёр (Салігорск) | Віцебск | 1:2 |
Заўвага. У сезонах 2002/2003 і 2003/2004 Кубак Беларусі праводзіўся ўвесну, пасля завяршэння чэмпіянату краіны.
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]| Тытулы | Клуб | Год |
|---|---|---|
| 6 | Юнацтва-Мінск | 2005, 2010, 2011, 2014, 2016, 2020 |
| 5 | Гомель | 2003, 2004, 2008, 2013, 2018 |
| 4 | Дынама Мінск | 2006, 2007, 2021, 2022 |
| 3 | Нёман Гродна | 2015, 2016, 2019 |
| 2 | Віцебск | 2022, 2023 |
| 2 | Керамін Мінск | 2002, 2009 |
| 1 | Металург-Жлобін | 2012 |