Беларуская экстраліга
2022/2023 | |
Заснаваны: | 1993 |
---|---|
Рэарганізаваны: | 2018 |
Краіна: | Беларусь (11) |
Рэгіён: | Еўропа |
Кіраўнік: | Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь |
Перыядычнасць: | штогод |
Колькасць каманд: | 12 |
Дзеючы пераможца: | ХК Металург-Жлобін |
Найбольшая колькасць тытулаў: | ХК Юнацтва-Мінск (10) |
Афіцыйны сайт: | hockey.by |
Экстраліга — мацнейшы дывізіён адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай, да 2006 года называўся Вышэйшая ліга. Пасля расфарміравання УЕХЛ у 2004 годзе розыгрыш чэмпіянату Беларусі з’яўляецца адкрытым (акрамя сезонаў 2007/08, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17 гадоў) — акрамя беларускіх каманд у першынстве ўдзельнічаюць клубы з Латвіі і Украіны[крыніца?].
Рэгламент
[правіць | правіць зыходнік]Розыгрыш чэмпіяната Беларусі ў Экстралізе праводзіцца ў 2 этапы. На першым этапе ўсе каманды гуляюць паміж сабой. Па выніках першага этапу Экстралігі вызначаюцца 8 каманд, якія атрымліваюць права ўдзелу ў другім этапе Экстралігі (серыі гульняў плэй-оф). Нумары "пасеву" з 1-га па 8-ы вызначаюцца ў парадку месцаў, занятых камандамі па выніках першага этапу Экстралігі.
Прызёры беларускай Экстралігі
[правіць | правіць зыходнік]Экстраліга А
[правіць | правіць зыходнік]«Экстраліга А» — называецца самая моцная хакейная ліга Беларусі з сезона 2018-2019. Да гэтага турнір меў назвы: "Экстраліга": 2017/2018, "Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь. Экстраліга": 2007/2008-2016/2017, "Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь. Вышэйшая ліга": 2004/2005-2006 / 2007 г., "Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь". Вышэйшая ліга: 1993-2003/2004.
Заўвага: да сезона 2001/02 стадыі плэй-оф у чэмпіянаце Беларусі не было. Чэмпіёнам станавілася каманда пераможца рэгулярнага сезона.
Экстраліга Б
[правіць | правіць зыходнік]«Экстраліга Б» — другая па моцы хакейная ліга Рэспублікі Беларусь — праводзіцца з сезона 2018/2019, пасля падзелу «Экстралігі» на «Экстралігу А» і «Экстралігу Б».
Год | Чэмпіён | 2-е месца | 3-е месца |
---|---|---|---|
2018/19 | Лакаматыў Орша | Магілёў | Брэст |
Рэкорды
[правіць | правіць зыходнік]Самыя працяглыя матчы чэмпіяната Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]№ | Працягласць | Дата | Сезон | Матч | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | 165.11 | 07 сакавіка 2015 | 2014/15 | Гомель — Юнацтва-Мінск | 1:2 (6АТ) |
2 | 87.36 | 23 сакавіка 2010 | 2009/10 | Юнацтва-Мінск — Шахцёр | 1:2 (2АТ) |
3 | 84.42 | 21 сакавіка 2005 | 2004/05 | Сокал — Керамін | 1:0 (2АТ) |
4 | 84.13 | 15 сакавіка 2008 | 2007/08 | Нёман — Керамін | 4:5 (2АТ) |
5 | 82.33 | 10 сакавіка 2005 | 2004/05 | Рыга-2000 — Хімвалакно | 2:3 (2АТ) |
6 | 81.49 | 28 сакавіка 2011 | 2010/11 | Нёман — Юнацтва-Мінск | 4:3 (2АТ) |
7 | 81.04 | 27 сакавіка 2010 | 2009/10 | Шахцёр — Юнацтва-Мінск | 3:2 (2АТ) |
8 | 79.09 | 22 сакавіка 2004 | 2003/04 | Гомель — Дынама Мінск | 2:1 (АТ) |
9 | 75.42 | 05 сакавіка 2011 | 2010/11 | Юнацтва-Мінск — Брэст | 4:5 (АТ) |
10 | 75.14 | 07 сакавіка 2004 | 2003/04 | Віцебск — Керамін | 4:5 (АТ) |
Увага:звесткі прыведзены на 9 сакавіка 2015 года[1]