Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра: Мінск, пр. Пераможцаў 20, корп. 3
Кіраўнікі
Прэзідэнт Генадзь Савілаў
Генеральны сакратар Яраслаў Заўгародні
Заснаванне
Заснаванне 6 сакавіка 1992 года
hockey.by

Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З'яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 г. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 г.

Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах.

12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 г. Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.[1][2][3]

Старшыні Прэзідыума Федэрацыі хакея Беларускай ССР[правіць | правіць зыходнік]

  • Пруднікаў (1959—1961)
  • Анкуда Яўген Кірылавіч (1961—1992)

Прэзідэнты Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  • Анкуда Яўген Кірылавіч (6 сакавіка 1992 года — 14 верасня 1993 года);
  • Кантаравіч Леў Якаўлевіч (14 верасня 1993 года — 2 снежня 1997 года);
  • Барадзіч Юрый Фёдаравіч (2 снежня 1997 года — 27 лістапада 2001 года);
  • Наумаў Уладзімір Уладзіміравіч (27 лістапада 2001 года — 21 студзеня 2010 года);
  • Швабоўскі Уладзімір Іосіфавіч (вык. аб., 21 студзеня 2010 года — 18 сакавіка 2010 года);
  • Варсін Яўген Мікалаевіч (18 сакавіка 2010 года — 22 кастрычніка 2014 года);
  • Рачкоўскі Ігар Анатолевіч (22 кастрычніка 2014 года — 20 мая 2017 года);
  • Шапіра Сямён Барысавіч (20 мая 2017—28 чэрвеня 2018 гг.);
  • Генадзь Савілаў (з 28 чэрвеня 2018 г.)

Ганаровы старшыня ФХРБ[правіць | правіць зыходнік]

См. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Предложен новый логотип Федерации хоккея Беларуси. Проект Marketing.by (13 марта 2015).
  2. Утвержден новый логотип Федерации хоккея Беларуси. Белорусское телеграфное агентство (28 апреля 2015).
  3. Утвержден новый логотип ФХРБ. Федерация хоккея республики Беларусь (28 апреля 2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]