Кубінская інтэрвенцыя ў Анголу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубінская інтэрвенцыя ў Анголу
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Анголе
Куба, Ангола і ПАР на карце.
Куба, Ангола і ПАР на карце.
Дата з 1975 па 1991
Месца Ангола
Прычына падтрымка Кубай палітыкі МПЛА
Вынік перамога МПЛА
Праціўнікі
 Куба
МПЛА
 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Рэспубліка Заір
ФНЛА
УНІТА

Кубінская інтэрвенцыя ў Анголу альбо аперацыя «Карлота» (ісп.: Operación Carlota) — ваеннае ўмяшанне Узброеных Сіл Кубы ў грамадзянскую вайну ў Анголе ў лістападзе 1975 года.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1975 года, напярэдадні абвяшчэння незалежнасці Анголы, Куба зрабіла буйнамаштабную ваенную інтэрвенцыю для падтрымкі пракамуністычнай фракцыі МПЛА супраць ФНЛА і УНІТА, якіх падтрымлівалі Злучаныя Штаты Амерыкі, ПАР і Рэспубліка Заір[1][2]. Да канца 1975 года Куба накіравала ў Анголу 25000 салдат[3]. Пасля вываду войск Заіра кубінскія ўзброеныя сілы засталіся ў Анголе і працягнулі ваяваць супраць УНІТА і падтрымліваючай іх зброяй, інструктарамі і войскамі ПАР. 27 мая 1977 года кубінцы адыгралі вырашальную ролю ў падаўленні бунту «фракцыянераў».

У 1988 годзе кубінскія войскі зноў умяшаліся ў канфлікт, каб прадухіліць паражэнне ўрадавых войск ФАПЛА ў бітве супраць УНІТА, што прывяло да бітвы пры Куіта-Кванавале і адкрыцця другога фронту. Такі паварот падзей стаў галоўным штуршком да падпісання Нью-Ёркскіх пагадненняў, згодна з якімі кубінскія і паўднёваафрыканскія войскі былі выведзены з Анголы, а Намібіі прадастаўлена незалежнасць. Фактычна МПЛА выйграла вайну, пазбавіўшы прамой дапамогі сілы УНІТА. У 1991 годзе кубінскі воінскі кантынгент канчаткова пакінуў Анголу, аднак млявапраяўная грамадзянская вайна ў краіне супраць рэшткаў унітаўцаў скончылася толькі ў 2002 годзе (баі ў анклаве Кабінда ідуць па цяперашні час)[4][5][6][7][8].

Зноскі

  1. George, p. 1
  2. Smith, PP. 66, 71-72
  3. Cuba’s African Adventure Архівавана 3 чэрвеня 2017. by Clive Foss, History Today, Vol 60, Issue 3, March 2010
  4. George, p. 3
  5. Film Une Odyssée Africaine (France, 2006, 59 min) directed by: Jihan El Tahri
  6. Gleijeses
  7. Cuito Cuanavale — «Afrikas Stalingrad», Ein Sieg über Pretorias Apartheid" in: Neues Deutschland, April 19/20. 2008
  8. Campbell, Horace: The Military Defeat of the South Africans in Angola in: Monthly Review, April 1989