Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга

Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, УС ДРК (фр.: Forces Armées de la République Démocratique du Congo, FARDC; ФАРДК) — ваенная арганізацыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, прызначаная для абароны свабоды і незалежнасці дзяржавы.

Афіцыйна ДРК мае самыя вялікія ўзброеныя сілы ў Цэнтральнай Афрыцы пры насельніцтве 83 301 151 чалавек на 2018 год. Вайсковыя кадры рухтуюцца замежнымі інструктарамі, у прыватнасці, бельгійскімі. Аднак, улічваючы памеры краіны, слабы ўзровень падрыхтоўкі, нізкі баявы дух і састарэлае абсталяванне, армія не ў стане забяспечыць бяспеку на ўсёй тэрыторыі краіны. Большая частка ваеннай тэхнікі знаходзіцца ў дрэнным стане. Узброеныя сілы ўключылі ў сябе пэўную колькасць недзяржаўных узброеных фарміраванняў, якія маюць сумнеўную лаяльнасць.

На 2017 год ваенны бюджэт складаў 890 мільярдаў кангалезскіх франкаў (586 млн долараў ЗША) пры ВУП у 61,4 трыльёна кангалезскіх франкаў (40,4 млрд долараў ЗША) — 1,4% ад ВУП. Камплектаванне на добраахвотнай аснове. Ваенізаваныя фарміраванні: паліцыя і сілы самаабароны. УС ДР Конга арганізавана ў 11 ваенных акругаў.

Колькасць сухапутных войск — 103 тыс. чалавек. Гэта 6 інтэграваных пяхотных брыгад, 3 неінтэграваныя пяхотныя брыгады, 1 артылерыйскі полк, 1 батальён ваеннай паліцыі і 27 асобных пяхотных палкоў у рэгіёнах Паўночнае і Паўднёвае Ківу з ліку былых баевікоў. Баявая эфектыўнасць многіх фарміраванняў сумніўная.

Узбраенне і ваенная тэхніка: 174 танкаў, 52 разведвальных машын, 144 БТР, 16 САУ, 125 артсістэм, 57 РСЗА. СПА складаецца з ПЗРК і зенітных гармат.

Колькасць ВМС — 6700 чал. На ўзбраенні налічваецца 16 патрульных караблёў.

Колькасць ВПС — 2550 чалавек. Самалётны парк: 4 Су-25, 1 C-130, 2 Ан-26. Верталётны парк: 7 Мі-24, 2 Мі-8, 1 AS332L Super Puma.

Акрамя арміі ў ДР Конга існуе 8-тысячная Рэспубліканская Гвардыя. Налічваецца 1 танкавы полк, 3 лёгкія пяхотныя брыгады, 1 артылерыйскі полк.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Military Balance 2018, p. 457-458