Перайсці да зместу

Кубінскі канвертоўны песа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кубінскі канвертоўны песа
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 CUC
Сімвалы CUC$
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 2004
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Cuba[d]
Курсы на 2 кастрычніка 2024 года
1 USD 1 CUC
1 EUR 1,107 CUC
1 RUB 0,01058 CUC
1 GBP 1,328 CUC
1 JPY 0,00695 CUC
1 BYN 0,3117 CUC
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кубінскае канверсоўнае песа (ісп.: Peso cubano convertible), або ў прастамоўі кук (CUC), — паралельная валюта Кубы, якая служыла заменай доларам і першапачаткова прызначалася для замежных турыстаў і дыпламатаў.

Сертыфікаты і манеты INTUR

[правіць | правіць зыходнік]

У часы СССР на Кубе, акрамя асноўнай афіцыйнай валюты (кубінскага песа), было тры паралельныя: сертыфікат A (чырвоны), сертыфікат B (зялёны, аналаг канверсоўнага песа) і долары, якія свабодна хадзілі нароўні з сертыфікатамі А і B. Суадносіны было такое: 25 песа = 5 чырвоных сертыфікатаў = 1 зялёны сертыфікат. Нацыянальны банк Кубы выпускаў таксама сертыфікаты C і D.

Манеты «чырвоных» сертыфікатаў былі алюмініевымі, а манеты «зялёных» чаканілі з цяжкіх сплаваў. На манетах быў намінал (спачатку словамі, затым лічбай, але без абазначэння назвы адзінкі) і тэкст INTUR.

Канверсоўны песа

[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку 1990-х змена «зялёных» на канвертоўныя песа прайшла амаль раптоўна, практычна незаўважна. Ды і дазвол на трыманне долараў і канверсоўных песа для мясцовых жыхароў таксама ўступіў у сілу раптоўна — у самы кароткі тэрмін. Пазней была ўведзена афіцыйная забарона хаджэння долара паралельна з канверсоўнымі песа, і долары стала неабходна мяняць у абменных пунктах Cadeca (CAsa DE CAmbio, абменны дом). У сувязі з хаджэннем двух валют на Кубе адзначалася нямала выпадкаў махлярства: жулікі збывалі недасведчаным замежным турыстам за эквівалент у канверсоўных песа тавар, які на самай справе прадаецца за мясцовыя песа.

Пасля адмены сертыфікатаў ўся іх дробязь аўтаматычна стала лічыцца манетамі канверсоўнага песа, то бок каштоўнасць алюмініевых манет раптоўна вырасла ў 5 разоў у сваім кошце. Замест манет з надпісам INTUR сталі чаканіць манеты новага дызайну: на аверсе быў герб Кубы, на рэверсе — старадаўнія будынкі і намінал ад 1 сентава да 1 песа. Старыя манеты INTUR заставаліся ў звароце да зносу.

Аверс Рэверс Намінал Памеры Колер Пярэдні бок Адваротны бок Год
1 песа 150×70 Светла-карычневы Манумент Хасэ Марці у Гаване Герб Кубы 1994
3 песа Чырвоны Статуя Чэ Гевары
5 песа Зялёны Манумент Антоніа Масеа ў Гаване
10 песа Карычневы Манумент Максіма Гомеса ў Гаване
20 песа Сіні Каміла Сьенфуэгас
50 песа Фіялетавы Манумент Калікста Гарсіі ў Гаване
100 песа Ружова-чырвоны Статуя Хасэ Марці

23 кастрычніка 2013 года было апублікавана паведамленне Савета Міністраў Кубы аб узгадненні графіка рэалізацыі мер па ўніфікацыі грашовага звароту краіны, якія прадугледжваюць паступовы пераход ад сістэмы двух валют да адзінай кубінскай валюты[1].

З 1 студзеня 2021 года ў рэспубліцы стартавала маштабная рэформа па адмене двайной грашовай сістэмы, абвешчаная ў снежні 2020 года прэзідэнтам Кубы Мігелем Марыа Дыяс-Канелем[2]. З пачатку 2021 года на Кубе пачалі выводзіць з абароту канвертуемае песа, даўшы грамадзянам 180 дзён, каб абмяняць назапашванні ў банках на кубінскае песа па курсе 1:24[3].

  1. Куба унифицирует обычный и конвертируемый песо. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2014. Праверана 29 кастрычніка 2013.
  2. Deutsche Welle (www.dw.com). Куба отменяет двойную валютную систему | DW | 11.12.2020 (руск.). DW.COM. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
  3. На Кубе отменили двойную денежную систему. Теперь в стране ожидают роста зарплат, а также цен на товары и услуги | Громадское телевидение (руск.). hromadske.ua. Праверана 13 сакавіка 2021.