Хасэ Марці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хасэ Марці
ісп.: José Julián Martí y Pérez
MartiJohnManuel K TRestauration.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 студзеня 1853(1853-01-28)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 19 мая 1895(1895-05-19)[1][2][…] (42 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Жонка: María del Carmen de Zayas-Bazán e Hidalgo[d]
Дзеці: José Francisco Martí Zayas Bazán[d]
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: мовазнавец, паэт, пісьменнік, перакладчык, салдат, палітык, эсэіст, журналіст, мастак, рэвалюцыянер
Кірунак: мадэрнізм
Жанр: паэзія
Мова твораў: іспанская мова
josemarti.cu
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Хасэ Хуліян МАРЦІ́ (Марці-і-Перэс, ісп.: José Julián Martí y Pérez; 28 студзеня 1853, Гавана, Куба19 мая 1895, Дос Рыяс, Куба) — кубінскі паэт, празаік, журналіст, рэвалюцыянер, нацыянальны герой Кубы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За ўдзел у нацыянальна-вызвольнай барацьбе ў 1870 арыштаваны іспанскімі ўладамі і высланы ў Іспанію, дзе вывучаў філасофію, літаратуру і права ва ўніверсітэтах Мадрыда і Сарагосы. 3 1875 жыў у Мексіцы, Гватэмале, у 1879 вярнуўся на Кубу. За ўдзел у падрыхтоўцы антыіспанскага паўстання зноў высланы ў Іспанію. 3 1880 у ЗША, карэспандэнт лаціна-амерыканскіх газет. У 1892 з разрозненых эмігранцкіх груповак стварыў Кубінскую рэвалюцыйную партыю, якая адыграла галоўную ролю ў падрыхтоўцы паўстання на Кубе (пачалося 24.2.1895), заснаваў яе цэнтральны орган газету «Pátria» («Радзіма»). Выступаў за стварэнне незалежнай рэспублікі Кубы, заклікаў лаціна-амерыканскія народы аб'яднацца супраць гегеманісцкай палітыкі ЗША. У красавіку 1895 вярнуўся на Кубу, каб прыняць удзел у паўстанні, і праз месяц загінуў у баі з іспанцамі.

У кубінскай і лаціна-амерыканскай літаратуры Хасэ Марці выступіў як адзін з пачынальнікаў мадэрнізму, арыгінальны стыліст і рэфарматар іспанскай літаратурнай мовы. Аўтар прасякнутай пратэстам супраць нявольніцтва драмы ў вершах «Абдала» (1869), паэтычных зборнікаў «Ісмаелільё» (1882), «Простыя вершы» (1891), «Кветкі выгнання», «Свабодныя вершы» (абодва выд. 1913), у якіх апеў шчырыя і простыя чалавечыя пачуцці, рамана «Згубнае сяброўства» (1885), п'ес «Пралюбадзейка» (1874) і «За каханне плацяць каханнем» (1875), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jose Marti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 José Martí // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 José Martí // Spanish Biographical DictionaryReal Academia de la Historia, 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118578235 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.