Куклы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куклы
Жанр Хардкор, рэпкор, альтэрнатыўны метал
Гады 1997-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Руская, беларуская, англійская
Лэйбл West Records
Іншыя
праекты
White Shamans

«Куклы»беларускі музычны гурт[1], утвораны ў сакавіку 1997 года[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт распачаў сваю дзейнасць у 1997 годзе. У 1999 годзе запісваецца першы неафіцыйны дэма-альбом «Пластилин замедленного действия», які нідзе не выдаваўся і распаўсюджваўся сярод сяброў калектыва. У 2002 годзе выдаецца першы афіцыйны альбом «Производство звукового оружия», які ў 2003 годзе перавыдаецца пад назвай «Звуковое оружие». У перавыданні дадаюцца новыя трэкі, жывыя запісы, відэа. У гэты час музыкі даюць шматлікія канцэрты ў Беларусі, Расіі, Польшчы. У 2004 выдаецца максі-сінгл «Sanki Crew» і пачынаецца праца над новым альбомам, які выходзіць у 2005 годзе пад назвай «Дисциплина хаоса». У 2005 годзе Куклы зладзілі ўласны фэст, які называўся «Sankicrew Fest»[2]. У 2008 годзе выдаецца апошні альбом пад назвай «Кайф». Неўзабаве гурт прыпыняе сваю дзейнасць праз пераезд лідара калектыва Сяргея «Санкі» Дубовіка у Кітай, аднак у 2013 ён вяртаецца ў Беларусь і група абвяшчае аб аднаўленні сваёй дзейнасці.[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]