Перайсці да зместу

Кумам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кумам
(Ikumama)
Агульная колькасць 339000 (2021 г.)
Рэгіёны пражывання  Уганда
Мова кумам
Рэлігія анімізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы карамаджонг, н'янгатом, тапоса, ітэса

Кумам (саманазва Ikumama) — афрыканскі народ, карэннае насельніцтва паўночнага ўзбярэжжа возера К’ёга ва Угандзе. Агульная колькасць (2021 г.) — 339 000 чалавек[1].

Кумам лічаць, што маюць адзінае паходжанне з ітэса. У XVI ст. іх продкі лена мігрыравалі з паўночнага усходу Эфіопіі на тэрыторыю Уганды, дзе трапілі ў культурную залежнасць ад плямён блізкіх да ачолі. Характэрна, што карамаджонг называюць «кумама» не толькі кумам, але і ітэса.

Асноўнымі заняткамі з'яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля. Вырошчваюць сорга, проса, бабовыя, у нашы дні — таксама бульбу. Трымаюць кароў, коз, курэй. Каровы лічацца сімвалам багацця. Распаўсюджаныя рамёствы: пляценне, ганчарства, апрацоўка скур. Галоўная сацыяльная адзінка — род на чале старэйшын, які валодае землямі і перадае іх у карыстанне сваім чальцам. Сваяцтва передаецца толькі па мужчынскай лініі. Шлюбы знутры рода забаронены. У мінулым шырока практыкаваліся дзіцячыя шлюбы па дамоўленасці бацькоў.

Традыцыйная рэлігія абапіралася на веру ў шматлікіх духаў. Духі памерлых павінны былі прадстаўляць інтарэсы жывых, таму для іх шанавання ладзіліся сямейныя стадолы. У XX ст. большасць вернікаў прыняла хрысціянства. Кумам знакаміты сваімі танцамі, якія маюць рытуальнае прызначэнне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]