Кумарын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кумарын
Cumarin.svg
[[Выява:{{{карцінка 3D}}}|200px|Кумарын]]
Кумарын
Агульныя
Сістэматычнае найменне 2H-chromen-2-one
2H-1-Benzopyran-2-one
Хім. формула C9H6O2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 146,14 г/моль
Шчыльнасць 0,935 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 71 °C
Тэмпература кіпення 301 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 91-64-5
PubChem 323
Рэг. нумар EINECS 202-086-7
SMILES
RTECS GN4200000
ChemSpider 13848793

Кумары́нлактон о-оксікарычнай кіслаты.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Бясколерныя крышталі з пахам свежаскошанага сена; tпл 70 °C, tкіп 291 °C. Кумарын раствараецца ў спірце і эфіры, у вадзе - дрэнна.

Знаходжанне ў прыродзе[правіць | правіць зыходнік]

У выглядзе гліказідаў змяшчаецца ў многіх раслінах, сярод іх - прадстаўнікі сямейства астравых (гербера, рамонак, крываўнік), а таксама баркун, зуброўка, рута пахучая і інш.

Кумарын атрымліваюць і з вечназялёных дрэў роду дыптэрыкс, якія растуць у Мексіцы.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

Кумарын прымяняецца як духмянае рэчыва ў вытворчасці тытунёвых вырабаў і ў парфумернай прамысловасці. Вытворныя кумарына (кумарыны) выкарыстоўваюцца ў лазерах на фарбавальніках. У медыцыне ўжываюцца ў якасці антыкаагулянтаў непрамога дзеяння. Таксама выкарыстоўваецца ў гальванічнай прамысловасці ў якасці моцнага бляскаўтваральніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С.19